Сяргей Хмара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сяргей Хмара
Siarhiej Chmara.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: чэрвень 1905
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 верасня 1992(1992-09-05) (87 гадоў)
Месца смерці:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт

Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (чэрвень 1905, Адэса[1] — 5 верасня 1992, Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіст, паэт і празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі за польскім часам[2]. У 1920-я гады член Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады[3]. Быў арыштаваны дэфензівай і зняволены (1927, 1939)[2][3]. У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні[3]. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазней «Баявая ускалось»)[2][3]. Друкаваў вершы ў часопісе «Калоссе», «Шлях моладзі», зборнік «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928)[3].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з 1940 года супрацоўнік слонімскай раённай газеты «Вольная праца»[3]. У канцы 1940 года арыштаваны органамі НКУС[3].

Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газеце «Слонімскі кур’ер»[3], працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (Беларуская Народная Партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада»[2]. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску (1944)[3]. З ліпеня 1944 года ў Германіі, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Берліне[3]. У Берліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня»[2]. Пасля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» у Гамбургу[2][3].

У 1948[3] або 1949[2] годзе з Гамбурга пераехаў у Таронта (Канада)[2][3], кіраўнік сектара Рады БНР, рэдактар газеты «Беларускі Эмігрант» (пасля «Беларускі Голас»)[2], якую рэдагаваў да канца жыцця[3]. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газеты «Народны Шлях», «Сігналы», «Маланка»[2]. У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне[3]. Быў ініцыятарам стварэння Канадскага этнічнага клуба журналістаў і пісьменнікаў «Баявая Ускалось»; ад снежня 1976 года быў яго першым старшынём[2]. Быў прыхільнікам стварэння «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыі[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939[2];
  • Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986[3];
  • Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.[5].

Зноскі

  1. Хмара С. Кароткія даныя…
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 3,13 3,14 3,15 Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей…
  4. Хмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  5. АГ. Выйшла кніга выбраных…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]