Бай (мова)
| бай | |
|---|---|
| Саманазва | Baip‧ngvp‧zix, 白语 |
| Краіны | Кітай |
| Рэгіёны | Юньнань |
| Агульная колькасць носьбітаў | 1 300 000 |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | лацінка, кітайскае пісьмо |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | bca; bfs; bfc |
| ISO 639-6 | bicr |
| LINGUIST List | baii |
| Glottolog | baic1239 |
Бай (саманазва: Baip‧ngvp‧zix, 白语) — сіна-тыбецкая мова, распаўсюджаная пераважна ў кітайскай правінцыі Юньнань. Родная мова народа бай. У 2003 г. на ёй размаўлялі каля 1,3 мільёна чалавек.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць 2 розныя класіфікацыі мовы бай. Традыцыйна адносіцца да тыбета-бірманскай галіны сіна-тыбецкай моўнай сям'і. Аднак некаторыя лінгвісты лічаць, што яна бліжэй да сінійскіх моў.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюцца 3 асноўныя дыялекты: далі, цзяньчуань і біцзян. Носьбіты дыялектаў далі і цзяньчуань могуць зразумець адзін аднаго, калі правядуць некаторы час разам. Дыялект біцзян значна адрозніваецца ад двух першых і можа разглядацца як асобная мова, або нават як 2 асобныя мовы. Літаратурная мова на аснове дыялекта далі.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]Першыя запісы на мове бай кітайскім пісьмом былі зроблены ў сярэднявеччы. У нашы дні выкарыстоўваюцца як лацінскі алфавіт, так і кітайскае пісьмо (спрошчаны варыянт).