Кармавыя культуры
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Кармавы́я культу́ры — сельскагаспадарчыя культуры, якія вырошчваюцца на корм жывёлам.
Да кармавых культур адносяцца шматгадовыя і аднагадовыя кармавыя травы (для атрымання пашавых і зялёных летніх кармоў, зялёнай масы на сена, сянаж, сілас, травяную муку), сіласныя культуры (кукуруза, сланечнік і інш.), кармавыя карняплоды (кармавы бурак, турнэпс, бручка, морква), кармавыя бахчавыя культуры (гарбуз, кабачок, кавун).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кормовые культуры // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)