Перайсці да зместу

Баравая (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Баравая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2245
Паштовыя індэксы
213681
Аўтамабільны код
6
СААТА
7235812011
Баравая на карце Беларусі ±
Баравая (Касцюковіцкі раён) (Беларусь)
Баравая (Касцюковіцкі раён)
Баравая (Касцюковіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Баравая (Касцюковіцкі раён)

Барава́я[1] (трансліт.: Baravaja, руск.: Боровая) — вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Баронькаўскага сельсавета.

У 1902—1914 гадах у вёсцы дзейнічаў Бараўскі лесапільны завод[2].

Паміж вёскамі Баравая і Фралоўка знаходзіцца Варонькаўскае радовішча мелу, мергелю і суглінкаў. Паклад мелу і мергелю звязаны з адкладамі туронскага ўзросту. Суглінкі пашыраны ва ўскрышы (магутнасцю да 4 м) і звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі ліхвінскага міжледавікоўя.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 301. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).