Баранавіцкі павет (БССР)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Баранавіцкі павет – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларускай ССР у 19191921 гадах. Цэнтр — горад Баранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 6 лютага 1919 года рашэннем Прэзідыума ЦВК БССР у складзе Мінскай губерні.

У 1920 годзе ў павет увайшлі яшчэ 4 воласці: Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Чэрніхаўская і Ястрамбельская.

З 18 сакавіка 1921 года згодна з Рыжскім мірным дагаворам тэрыторыя павета была перададзена міжваеннай Польскай Рэспубліцы, дзе апынулася ў складзе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

1919 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Востраўская
  • Гарадзішчанская
  • Дараўская
  • Крывошынская
  • Навамышская
  • Сталовіцкая

1920 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Востраўская
  • Гарадзішчанская
  • Дараўская
  • Крывошынская
  • Ляхавіцкая
  • Мядзведзіцкая
  • Навамышская
  • Сталовіцкая
  • Чэрніхаўская
  • Ястрамбельская

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баранавіцкі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 299. — ISBN 5-85700-074-2.