Перайсці да зместу

Давыд-Гарадоцкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давыд-Гарадоцкі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 23 снежня 1796

Давыд-Гарадоцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII стагоддзя[1].

Павет быў створаны ў 1795 годзе падчас трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Мінскай губерні Расійскай імперыі. Павятовым цэнтрам быў горад Давыд-Гарадок[1].

Скасаваны 23 снежня 1796 года[1].

  1. 1 2 3 Давыд-Гарадоцкі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 568. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).