Кавалерыйскі атрад рабіў рэйд з-за лініі фронту ў тыл праціўніка. 10 верасня 1942 года ён дасягнуў месца размяшчэння Чашніцкай брыгады, дзе атрымаў звесткі аб перадыслакацыі штаба 201-й ахоўнай дывізіі. Флегантаў паведаміў у ЦШПР аб абстаноўцы і атрымаў загад знішчыць штаб. 12 верасня байцы атрада пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода І. В. Жохава разам з партызанамі-мінёрамі замініравалі ўчастак шашы, па якім ажыццяўлялася перадыслакацыя штаба, і зрабіла засаду. Калі нямецкая калона ўвайшла ў зону абстрэлу, партызаны падарвалі першую і апошнюю машыны, у выніку бою знішчылі 12 аўтамашын і больш за 80 гітлераўцаў. У баі загінуў адзін партызан — Ф. М. Фамін.
У. С. Пасэ, Ф. А. Чарнаглазава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.