Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава»
Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1808 партызан (28.6.1944) |
Дыслакацыя | Ушацкі, Лепельскі, Чашнцкі, Бешанковіцкі, Халопеніцкі, Бягомльскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Ф. Ф. Дуброўскі (Дубаў) |
Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» — партызанская брыгада, створаная 28 жніўня 1942 года на базе вылучанага з брыгады «Смерць фашызму» (пазней імя В. І. Чапаева) 9-га (камандзір Ф. Ф. Дуброўскі і асобнага 68-га (камандзір У. Е. Лабанок) атрадаў, якія дзейнічалі з красавіка 1942 года ў Лепельскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага, Лепельскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Халопеніцкага і Бягомльскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (1808 партызан, 15 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дуброўскаму і камісару брыгады Лабанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 1943 года частка атрадаў брыгады [3-і, 4-ы, 8-ы, 9-ы, 13-ы і частка артылерыйскага дывізіёна] былі вылучаны для арганізацыі Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад імя Дзідзенкі[1];
- 4-ы атрад;
- 5-ы атрад;
- 6-ы атрад імя Вітко[2];
- 7-ы атрад;
- 8-ы атрад;
- 9-ы атрад;
- 10-ы атрад;
- 11-ы атрад;
- 12-ы атрад;
- 13-ы атрад;
- 14-ы атрад;
- 15-ы атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- Ф. Ф. Дуброўскі (Дубаў)
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- С. Я. Барадаўкін;
- П. К. Шарко
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк — Маладзечна, Орша — Лепель. У час аперацыі «Канцэрт» падарвалі каля 2 тысяч рэек. Вялі баі па вызваленню тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага, Ушацкага раёнаў. У верасні 1942 года правялі некалькі наступальных аперацый на гарнізоны ў Ушачах, што прымусіла гітлераўцаў пакінуць гарадскі пасёлак. У студзені 1943 года вялі баі за вёску Пышна, у сакавіку разбілі гарнізон на станцыі Чашнікі, у красавіку нанеслі адначасовы ўдар па нямецкіх гарнізонах у вёсках Забалацце, Студзёнка, Юркоўшчына Лепельскага раёна. У ліпені 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Цяпіна, Варкі, Залессе Чашніцкага раёна. У кастрычніку 1943 разам з Лепельскай брыгадай імя Сталіна ўдзельнічалі ў штурме гарнізона ў Лепелі. У маі — чэрвені 1943 года падчас нямецкіх карных экспедыцый удзельнічалі ў баях у раёне вёсак Пышна — Тартак — Лагі — Заазер’е. У маі — чэрвені 1944 года ўтрымлівалі лінію абароны каля вёсак Валова Гара — Домжарыцы — Саўскі Бор Лепельскага і Бягомльскага раёнаў; прарвалі блакаду ў раёне вёсак Макаўе — Мажніцы Бягомльскага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку ў раёне Чашнікі — Лукомль.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе ў вёсцы Антунова Ушацкага раёна быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1967 годзе каля вёскі Бароўка 2 Лепельскага раёна была пастаўлена стэла, у 1971 годзе каля вёскі Завыдрына Ушацкага раёна — стэла, у 1974 годзе ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Забор'е Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.