Баршчагоўскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Баршчагоўскі замак — незахаваўшыйся помнік архітэктуры XVI—XVIII стагоддзяў у мястэчку Баршчагоўка, Вінніцкая вобласць, Украіна, на беразе ракі Арэхаваткі.

Планіроўка замка[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка замка заснавана на квадраце, які спадае ў бок ракі. Драўляны выцягнуты жылы будынак стаяў пасярод двара, вокны якога выходзілі ва ўсе бакі. На валах былі дзве круглыя вежы, якія былі аточаныя частаколам і насыпам. У валах меліся вароты, звонку замак акружаў глыбокі роў, які ў выпадку небяспекі запаўняўся вадой. Над равамі апускаўся навясны мост на ланцугах.

Гісторыя замка[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова належаў магнатам Вішнявецкім. Апошні з Вішнявецкіх Міхал Сервацы, гетман Вялікага Княства Літоўскага, памёр у 1744 годзе. Яго маёмасць перайшла сваякам — Агінскім і Замойскім. Дачка Міхала Вішнявецкага Ганна выйшла замуж за Юзафа Агінскага, ваяводу троцкага, а яе сястра Альжбета — за Міхала Замойскага, ваяводу смаленскага. Пазней, падчас канчатковага падзелу маёмасці Вішнявецкіх паміж спадчыннікамі 26 сакавіка 1750 года ў Вішняўцы, Баршчагоўка разам з замкам перайшла Адаму Бжастоўскаму, які прадаў яго пінскаму маршалку Антонію Ажэшку. Яго дачка Сусана выйшла замуж за Захарыя Ганскага, лоўчага надворнага літоўскага, кароннага генерала-ад'ютанта булавы польнай, і сяло з замкам перайшло Ганскім у якасці пасагу. Каля 1770 года Ганскія рэканструявалі замак. У 1812 годзе Захарый Ганскі памёр, і сяло перайшло ва ўласнасць ягонаму сыну Францішку Ганскаму, старшыню галоўнага суда ў Кіеве.

Летам 1708 года падчас Паўночнай вайны ў замку размяшчаўся лагер украінскага гетмана Івана Мазепы. Тут прылюдна былі пакараны смерцю высокапастаўленыя асобы таго часу — Васіль Качубей і Іван Іскра.

У канцы XIX стагоддзя замак разам з валамі быў знішчаны паводкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Filip Sulimierski, Bronisław Chlebowski, Władysław Walewski, Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, t. I, Warszawa, 1880–1902, ss. 324-26.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]