Барысаўская швейная фабрыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барысаўская швейная фабрыка
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Размяшчэнне Беларусь г. Барысаў, Беларусь
Галіна швейная прамысловасць
Прадукцыя вопратка і адзенне спецыяльнага прызначэння
Колькасць супрацоўнікаў 141

Барысаўская швейная фабрыка — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па вул. Ібаруры, 9. Колькасць супрацоўнікаў сладае 141 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1963 годзе як філіял Мінскага вытворчага швейнага аб’яднання імя Н. К. Крупскай. З 1990 года арэнднае, з 1992 года народнае прадпрыемства, з 1997 года ААТ з сучаснай назвай. У складзе фабрыкі 2 швейных, раскройна-падрыхтоўчы цэхі, эксперыментальны ўчастак, дапаможныя службы, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вырабляе (2005) вопратку для дарослых і дзяцей, адзенне спецыяльнага прызначэння (для будаўнічых і дарожных работ, форменнае абмундзіраванне для ваеннаслужачых). Прадукцыя пастаўляецца на ўнутраны і знешні рынкі, у т.л. у Вялікабрытанію, ЗША.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]