Барыс Іванавіч Ладыгін
Барыс Іванавіч Ладыгін | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 студзеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 кастрычніка 1981 (85 гадоў) |
Дзеці | Вольга Барысаўна Ладыгіна і Арыядна Барысаўна Ладыгіна |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | Дарогабудаўніцтва |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар |
Барыс Іванавіч Лады́гін[1] (29 студзеня 1896, г. Сквіра, Кіеўская вобласць, Украіна — 31 кастрычніка 1981) — беларускі вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар тэхнічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны работнік вышэйшай школы РСФСР[2]. Дачка Вольга Барысаўна Ладыгіна — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1921 годзе. З 1926 года кансультант будаўніча-транспартнай секцыі Дзяржплана БССР, з 1929 года начальнік сектара Галоўдартранса БССР, у 1931—1938 гадах загадчык секцыяй Беларускага навукова-даследчага аўтадарожнага інстытута. З 1938 года асістэнт, дацэнт, з 1946 г. загадчык кафедры, у 1951—1953 гадах дэкан, прафесар Саратаўскага аўтамабільна-дарожнага інстытута . З 1958 г. загадчык кафедры, з 1966 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы ў галіне будаўніцтва і ўдасканалення дарожных пакрыццяў. Распрацаваў прынцыпы класіфікацыі грунтоў і склаў карты тыповых грунтоў Беларусі. Вызначыў умовы тэхніка-эканамічнай мэтазгоднасці прымянення мясцовых каменных матэрыялаў і ў прыватнасці слабых пясчанікаў ў дарожным будаўніцтве. Сфармуляваў умовы трываласці і даўгавечнасці дарожных бетонаў, сістэматызаваў іх паказчыкі[2].
Аўтар 59 навуковых прац, 84 вынаходніцтваў[2].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Основы прочности и долговечности дорожных бетонов. Мн.: Изд-во МВСС и ПО БССР, 1963.
- Строительство автомобильных дорог. Мн.: Высшая школа, 1965 (в соавт.).
- Прочность и долговечность асфальтобетона. Мн.: Наука и техника, 1972 (в соавт.).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Арыяднай Пампееўнай Александроўскай, сястрой беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай, меў дачок Вольгу (1922—2008), кая стала архітэктарам, і Арыядну (нар. 1927), якая стала вучоным-эстэтыкам і музычным крытыкам.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ а б в г Член-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 96.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Іванавіч Ладыгін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Член-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович (руск.)
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Сквірскім павеце
- Памерлі 31 кастрычніка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БНТУ
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускага дарогабудаўніцтва
- Вучоныя Беларусі
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы РСФСР
- Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці