Барыс Львовіч Шапашнік
Барыс Львовіч Шапашнік | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (30) снежня 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1985 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | аўтамабільны канструктар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Львовіч Шапашнік (17 снежня 1902, Пінск — 12 верасня 1985, Мінск) — савецкі канструктар аўтамабіляў, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай і Ленінскай прэмій, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, доктар тэхн. навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Барыс Шапашнік нарадзіўся на зыходзе 1902 года ў Пінску ў сям’і рамесніка-кушняра. І хоць шматдзетная сям’я (яшчэ да Першай сусветнай вайны ў Шапашнікаў нарадзіліся 3 дочкі і 2 сына) жыла небагата, па традыцыі, бацькі не шкадавалі сродкаў, каб вывучыць хлопчыкаў. Будучы галоўны канструктар наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшую 4-класнае вучылішча ў Пінску. У 1920 годзе, «маючы вялікае імкненне працягнуць сваю адукацыю», з’ехаў у Маскву. Рабфак, затым МВТУ — у 1929 годзе Барыс Львовіч, яшчэ студэнтам, прыйшоў на Маскоўскі аўтазавод слесарам-планавальнікам, стаў ударнікам працы.
Скончыў у 1930 Маскоўскае Вышэйшая Тэхнічнае Вучылішча імя Н. Э. Баумана (МВТУ).
Больш за 10 гадоў, да 1941, прапрацаваў на заводзе «АМО» (з 1931 — «ЗІС») інжынерам-канструктарам, начальнікам канструктарскага аддзела, галоўным канструктарам.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў (з 1941) канструктарскае бюро Ўльянаўскага завода («УАЗ»).
Кар’ера на МАЗ
[правіць | правіць зыходнік]З 1949 Шапашнік працаваў на Мінскім аўтазаводзе («МАЗ») начальнікам канструктарскага бюро кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці, прымаў удзел ў распрацоўцы двухвосевага МАЗ-525 (грузападымальнасць 25 т) і трохвосевага МАЗ-530 (грузападымальнасць 40 т).
З 1954 Б. Л. Шапашнік — галоўны канструктар СКБ «МАЗ». Пад яго кіраўніцтвам была створаная гама колавых артылерыйскіх цягачоў з колавай формулай 8х8, а затым серыя шасі для самаходных пускавых установак вялікай магутнасці.
У 1968 Б. Л. Шапашніку і групе яго паплечнікаў за стварэнне гэтага сямейства аўтамабіляў-цягачоў была прысуджана Дзяржаўная прэмія.
У 1973 за заслугі ў стварэнні аўтамабіляў высокай праходнасці і грузападымальнасці Б. Л. Шапашнік прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
У 1985 Барыс Львовіч сышоў з жыцця.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2016 года на тэрыторыі МЗКЦ быў усталяваны бюст[1].
Зноскі
- ↑ Бюст первому конструктору специальных тягачей Борису Шапошнику торжественно открыт на территории МЗКТ // БЕЛТА — belta.by (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на www.orencar.ru Архівавана 3 лютага 2014. (руск.)
- Атлант и «Волаты» // Беларусь-Сегодня (руск.)
- Нарадзіліся 30 снежня
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 12 верасня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Супрацоўнікі МАЗ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МДТУ
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Канструктары аўтамабіляў
- Мінскі завод колавых цягачоў