МАЗ-525

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
МАЗ-525
Вытворца МАЗ (1951—1958), БелАЗ (1958—1965)
Месца вытворчасці Мінск, Жодзіна, БССР
Гады выпуску 1951—1965
Храналогія
БелАЗ-540
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-525 на Вікісховішчы
Паштовая марка з МАЗ-525

МАЗ-525 — савецкі кар’ерны самазвал вялікай грузападымальнасці. Выпускаўся Мінскім аўтамабільным заводам з 1951 па 1959 год, а з 1959 па 1965 год — Беларускім аўтамабільным заводам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка пачата ў 1947 годзе на Яраслаўскім аўтамабільным заводзе пад кіраўніцтвам канструктарскага бюро вялікагрузных аўтамабіляў пры Міністэрстве аўтамабільнай прамысловасці СССР. Праект атрымаў назву ЯАЗ-225. На ім планавалася ўсталяваць зрушаную налева кабіну ЯАЗ-212 ад ЯАЗ-200 і ЯАЗ-210. Аднак у далейшым тэхнічную дакументацыю перадалі на МАЗ, дзе канструкцыя была істотна дапрацавана, вынікам чаго стала прысваенне новага індэкса. Мінская кабіна, якая захавала ад старых 212-х дзвярэй і некаторыя іншыя элементы, па практыцы таго часу атрымала асобнае пазначэнне МАЗ-526, а платформа самазвала — МАЗ-527.

Вырабляўся серыйна ў 1951—1958 гадах. На Мінскім аўтазаводзе было выпушчана каля 800 экзэмпляраў, а ўсяго з 1951 па 1965 гады — 6010 адзінак.

У 1959 годзе на базе вузлоў МАЗ-525 было выраблена 3 экзэмпляры колавага аэрадромнага цягача МАЗ-541.

З 1 лістапада 1958 года вытворчасць была перададзена Беларускаму аўтамабільнаму заводу, дзе аўтамабіль выпускаўся да 1965 года ўключна.

З 1965 года МАЗ-525 быў зняты з вытворчасці. Пасля гэтага завод цалкам перайшоў на выпуск новых самазвалаў БелАЗ-540А, а таксама яшчэ некалькі гадоў выпускаў запчасткі для аўтамабіляў папярэдняй мадэлі.

Эксплуатацыя машын працягвалася да пачатку 1970-х гадоў. МАЗы-525 удзельнічалі практычна ва ўсіх буйных савецкіх будоўлях 1950—1960-х гадоў, а таксама ў замежных будоўлях (напрыклад, ва ўзвядзенні Асуанскай плаціны ў Егіпце). Адзіны захаваны экзэмпляр усталяваны як помнік каля Краснаярскай ГЭС.

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Грузападымальнасць, кг 25000
Маса без нагрузкі, кг 24380
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг на пярэднюю вось 11200
на заднюю вось 13180
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 49520
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 16720
на заднюю вось 32800
Кабіна двухмесная
Кузаў металічны, каўшовага тыпу, з разгрузкай назад
Аб’ём кузава, куб.м. 14,3
Рухавік Д-12А, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны
Аб’ём, л 38,8
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм левы шэраг цыліндраў: 150×180
правы шэраг цыліндраў: 150×186,7
Магутнасць 300 к.с. пры 1500 аб/хв
Максімальны круцільны момант 150 кГм пры 1100–1200 аб/хв
Ступень сціску 14-15
Каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая. Перадатачныя лікі: I – 7,14; II – 3,53; III – 1,88; IV – 1,00; V – 0,72; задні ход – 5,10
Галоўная перадача 20,49
Счапленне двухдыскавае, сухое, працуе сумесна з гідрамуфтай
Тармазы нажны калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам
ручны дыскавы, на трансмісію, з механічным прывадам
Рулявы механізм «шруба-гайка», з гідраўлічным узмацняльнікам
Падвеска пярэдняя на дзвюх падоўжных паўэлептычным рысорах
задняя без рысор
Шыны 17.00-32
Максімальная хуткасць, км/г 30
Запас паліва два бакі па 200 л
Расход паліва, л/100 км 135

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Автомобиль МАЗ-525 (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 5-е изд. — М.: Транспорт, 1967. — С. 199—204. — 544 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]