Барыс Віктаравіч Платонаў
Барыс Платонаў | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Барыс Віктаравіч Платонаў |
Дата нараджэння | 24 ліпеня (6 жніўня) 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 1967 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Жонка | Ірына Фларыянаўна Ждановіч |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны педагог |
Гады актыўнасці | 1922—1967 |
Тэатр | БалДАДТ імя Я. Купалы |
Прэміі | |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
IMDb | ID 3880081 |
![]() |
Барыс Віктаравіч Платонаў (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларусі (1946), Народны артыст СССР (1948).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
З 1920 працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961-63 мастацкі кіраўнік). З 1965 загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-6-га скліканняў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.
Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзін), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.
Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).
Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Зноскі
- ↑ Платонов Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сабалеўскі А. Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Барыса Платонава, Mінск, 1964.
- Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-е выд. Mн., 1989.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барыс Віктаравіч Платонаў
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Мінскага рэальнага вучылішча
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Народныя артысты СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Беларусі
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
- Асобы на марках