Эзоп
| Эзоп | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Αἴσωπος | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | каля 620 да н.э.[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | каля 564 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | байкапісец, міфограф, філосаф, пісьменнік |
| Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Эзоп, Эсоп (ст.-грэч. Αἴσωπος; VI ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі байкапісец.
Паводле фальклорных традыцый — народны мудрэц, выродлівы раб з Фрыгіі ці з Фракіі, жыў на в. Самас, пазней вольнаадпушчаны, служыў у лідыйскага цара Крэза, быў несправядліва абвінавачаны жрацамі ў Дэльфах і скінуты са скалы.
Літаратурная апрацоўка кароткіх празаічных баек, што прыпісваюцца Эзопу, наданне ім метрыкі пачалося ў V ст. да н.э. (найбольш позняя апрацоўка належыць Федру і грэчаскаму байкапісцу Бабрыю). Зборнік баек Эзопа склаў Дэметрый Фалерскі (4 ст. да н.э.). Захаваліся зборнікі візантыйскай эпохі, у т.л. выдадзены грэчаскім манахам Максімам Планудам у 1300. Простыя і займальныя сюжэты яго баек спалучаюцца з мараллю, заснаваны на жыццёвым вопыце чалавека з нізоў. Яны паўплывалі на творчасць Ж. Лафантэна, І. Крылова, К. Крапівы і інш. На беларускую мову байкі Эзопа пераклалі У. Валасевіч, А. Жлутка.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Моваю Эзопа: Байкі. Мн., 1987;
- Эзоп. Дзесяць баек // Далягляды, 89. Мн., 1989.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11929800n // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 8 кастрычніка 2016.
- ↑ Αίσωπος, // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας: Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, Όροι — Αθήνα: 2007. — С. 40–41. — ISBN 978-960-16-2237-8 Праверана 21 лютага 2025.