Барыс Фёдаравіч Баннікаў
Барыс Фёдаравіч Баннікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | чырвонаармеец |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Барыс Фёдаравіч Баннікаў (12 кастрычніка 1923 — 15 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 42-га стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі 27-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (30.10.1943), чырвонаармеец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Таранкі цяпер Багародскага раёна Кіраўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рускі. У самым пачатку вайны на фронт пайшлі бацька і старэйшы брат, і ўсе клопаты па гаспадарцы ляглі на плечы маладога Барыса. Працаваў у калгасе.
У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію Багародскім райваенкаматам. З верасня таго ж года на фронце. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра восенню 1943 года.
15 кастрычніка 1943 пры фарсіраванні Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў (Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі) чырвонаармеец Баннікаў з 4 добраахвотнікамі адным з першых пераадолеў раку, захапіў ўчастак траншэі праціўніка і адкрыў агонь, прыкрываючы пераправу роты. Загінуў у гэтым баі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра, і ўстойлівасць падчас баёў на прыдняпроўскім плацдарме чырвонаармейцу Баннікаву Барысу Фёдаравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
Маці Барыса, Матрона Іонаўна, некалькі гадоў нічога не ведала пра сына. Толькі ў кастрычніку 1947 года на яе імя прыйшла Грамата аб прысваенні Б. Ф. Банникову высокага звання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Пахаваны каля вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў брацкай магіле.
- Яго імем названы вуліцы ў пасёлку Багародскае і ў вёсцы Таранкі.
- У родным калгасе штогод праводзяцца раённыя лыжныя спаборніцтвы на прыз Героя Савецкага Саюза Б. Ф. Баннікава.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Фёдаравіч Баннікаў на сайце «Героі краіны»