Барыс Яфімавіч Кабішчар
Барыс Яфімавіч Кабішчар | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 21 ліпеня 1906 |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 11 жніўня 1959 (53 гады) |
Месца смерці: | |
Прафесія: | цыркавы рэжысёр |
Узнагароды: | |
![]() |
Барыс Яфімавіч Кабішчар (сапр. Борух Хаймавіч Кабішчар, 21 ліпеня 1906, Віцебск — 11 жніўня 1959) — беларускі дзеяч цыркавога мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Віцебску.
Дырэктар цыркаў: Віцебскага (1931—1933), Мінскага, Віцебскага, Магілёўскага, Гомельскага, Бабруйскага (1933—1941), Омскага(руск.) бел., Новасібірскага(руск.) бел., Цюменскага(руск.) бел., Свярдлоўскага(руск.) бел. (1941—1947), Мінскага (1947—1959). У 1937—1940 гадах адначасова дырэктар Гарадскога тэатра ў Віцебску.
Памёр у жніўні 1959 года ў глядацкай зале новага будынка мінскага цырка падчас рэпетыцый першага сезону. У памяць аб ім артысты аб’явілі двухтыднёвую жалобу, а па яе заканчэнні закрылі сезон. Новы пачаўся толькі ў верасні таго ж года[1][2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зрабіў значны ўклад у развіццё цыркавога мастацтва Беларусі. Быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і ганараваны званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Борис Кабищер (руск.)
- ↑ История. Послевоенный и советский период (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8