Барэатлантычная падвобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Барэаатлантычная падвобласць — марская зоагеаграфічная падвобласць барэальнай вобласці; размешчана ў Паўночным паўшар'і ў ўмеранай зоне Атлантычнага акіяна.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Межы барэаатлантычнай падвобласці звязаныя з распаўсюджваннем плыні Гальфстрым, які праходзіць у яе межах. Для яе асабліва характэрныя: з водарасцяў — бурыя (напрыклад, ламінарыя, алярыя, фукусы), чырвоныя (анфельцыя); з малюскаў — мідыі; з ракападобных — весланогія ракі (напрыклад, каланус гельгаландскі), крэветкі, лангусты, амары; з рыб — траска, пікша, сайда, камбалападобныя, сом, кефаль, султанка; з птушак — чайкі, кайра, гагаркі, чысцікі; з ластаногіххахлач, шэры і грэнландскі цюлені; з кітападобных — грында. У распаўсюджанні некаторых арганізмаў назіраецца акіянічны разрыў (яны сустракаюцца толькі ля ўсходніх і заходніх берагоў Атлантычнага акіяна).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.