Перайсці да зместу

Сапоцкінскі біялагічны заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сапоцкінскі біялагічны заказнік
Размяшчэнне БеларусьГродзенскі раён
Плошча 12600 га
Дата заснавання 22 жніўня 1978
physical
Сапоцкінскі біялагічны заказнік
Сапоцкінскі біялагічны заказнік

Сапоцкінскі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім раёне.

Створаны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін, ландшафтных і фларыстычных комплексаў з рэдкімі і знікаючымі відамі. Плошча — 12 600 га (2006).[1]. З 2007 года ўвайшоў у склад ландшафтнага заказніка Гродзенская пушча і цяпер не існуе[2][3].

Лясы — ельнікі, бярэзнікі, чорнаальшаннікі. З лекавых раслін сустракаюцца мучаннік (Arctostaphylos uva-ursi), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), ядловец (Juniperus), ландыш (Convallaria majalis). У Чырвоную кнігу ўключаны купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), казялец едкі (Ranunculus acris), брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii) і іншыя[1].

Сустракаюцца наступныя жывёлы: барсук (Meles meles), бусел чорны (Ciconia nigra), махаон (Papilio machaon) і іншыя.[1]

Зноскі