Баявы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Баявы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (2004)
Баявы на карце Беларусі ±
Баявы (Беларусь)
Баявы
Баявы (Гомельская вобласць)
Баявы

Баявы — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На ўсходзе мяжуе з лесам.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (19 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

За 11 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 36 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсавета[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 20 двароў, 106 жыхароў.
  • 1959 год — 155 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1980—1990-я — жыхары (19 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0