Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Акцябр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Сталіна
Колькасць двароў
335
Насельніцтва
881 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Акцябр на карце Беларусі ±
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Акцябр (Буда-Кашалёўскі раён)

Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь; да 30 снежня 1961 года Сталіна) — аграгарадок, цэнтр Акцябрскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 15 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйны канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на шашы Доўск — Гомель М8 (E95).

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца шыротная вуліца, на захадзе вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі (абапал шашы). Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 сем’яў, у якія былі заселены жыхары з месцаў, забруджаных радыяцыяй пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўлены археолагамі курганны могільнік (9 насыпаў, на паўночна-ўсходняй ускраіне) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Акцябрскага сельсавета Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Абуджэнне», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 11 жыхароў. У баях каля вёскі загінулі 11 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 49 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Краснаакцябрскі», знаходзіліся аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад.

У склад Акцябрскага сельсавета ўваходзілі зараз не існуючыя: да 1967 года пасёлак Первамайск, да 1969 года мястэчкі Ваўкоў, Гром, да 1961 года пасёлак Арол, да 1987 года пасёлак Прамень.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 6 двароў, 43 жыхары.
  • 1959 год — 403 жыхары (паводле перапісу).
  • 1994 год — 830 жыхароў, 309 двароў[2].
  • 2004 год — 335 гаспадарак, 881 жыхар.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Папоўка, ж.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6. — С. 223.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 19. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)