Баўлійскія песні
Ба́ўлійскія песні (бенг.: বাউল সাধক) — бенгальская містычная рэлігійная песенна-музычная традыцыя.
Баўлы
[правіць | правіць зыходнік]Баўлы — спевакі-містыкі, якія жывуць у сельскай мясцовасці Заходняй Бенгаліі і Бангладэш. Яны фарміруюць прафесійныя супольнасці, вандруюць з аднаго месца ў іншае, жывуць на зборы з музычных канцэртаў.
Заснаванне баўльскай традыцыі часам адносяць да IX ст. Аднак само слова ба́ўл бенг.: বাউল вядома толькі з XVIII ст., упершыню было ўжыта факірам Лалон-Шахам, вандроўным бенгальскім філосафам і музыкантам. Пік папулярнасці баўлаў прыйшоўся на XIX — пачатак XX ст. Яны паўплывалі на творчасць вядомага бенгальскага пісьменніка Рабіндраната Тагора.
Лічыцца, што на баўлаў аказалі ўздзеянне папярэднія музычныя традыцыі вішнуізму і суфізму. Аднак баўлы не атаясняюць сябе з пэўнай рэлігіяй або кастай, могуць быць як мусульманамі, так і індуістамі. Яны акцэнтуюць увагу на чалавечым целе як месцы існаввання Бога. Баўльскія паэзія, музыка, песні і танцы прысвечаны знаходжанню чалавека ў адносінах з Богам і дасягненню духоўнага вызвалення.
Асаблівасці песень
[правіць | правіць зыходнік]Баўлійскія песні ўяўляюць сабою вусную народную традыцыю, з дапамогай якой спевакі перадаюць свае перакананні, навучаюць маладых баўлаў сваёй філасофіі. У іх можа прысутнічаць і лірыка. Лірычныя тэмы носяць філасофскі характар і прымаюць форму алегорый пра стан раз'яднанасці паміж зямной душой і духоўным сусветам. Мова песень увесь час мадэрнізуецца, што надае ёй актуальнасць.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 г. баўльскія песні былі прызнаны ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА |