Вішнуізм
Дгарма · Артха · Кама |
Веды · Упанішады |
Роднасныя тэмы
Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша |
Вішнуі́зм — адна з 2 галоўных (поруч з шываізмам) плыней у індуізме, бхактысцкая форма рэлігіі, якая ідзе ад эмацыянальнага спасціжэння бога праз любоў і адданасць.
Вішнуізм пашыраны ў Паўночнай Індыі. Пакланяюцца пераважна богу-ахоўніку Вішну, дапускаецца таксама пакланенне ведыйскім і мясцовым дамашнім багам.
Святыя кнігі вішнуізму «Бхагавадгіта» і «Бхаватапурана» даюць уяўленне пра найвышэйшую мэту душы — вызваленне, магчымае ў выніку пазнання чысціні душы, боскасці яе і ідэнтычнасці з усяленскім вышэйшым духам і пра шляхі дасягнення гэтай мэты: ёгу, што прыводзіць да змены свядомасці, да атаясамлівання душы адэпта з бажаством; джняну-марге — накіравання думкі на бажаство для пазнання яго безаблічнай сутнасці і самаатаясамленага з ім адэпта; карму-марге, якая мае на ўвазе бескарыслівае дзеянне і служэнне людзям, што раўназначна шанаванню бога; бхакці-марге — адданасці і эмацыянальнай любові да бога.
Развіццё вішнуізму ўзмацнілася ў пачатку н.э. як рэакцыя на замацаванне і ўскладненне каставай сістэмы.
Чатыры вішнуісцкія секты, заснаваныя Рамануджам (11 ст.), Німбаркам (12 ст.), Мадхвам (13 ст.), Чайтаньям (16 ст.), нягледзячы на розніцу ў догмах, абвяргаюць канцэпцыю ілюзорнасці свету і прызнаюць рэальнасць і індывідуальнасць душы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вішнуізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вішнуізм