Бекві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бекві
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Bequia - La Pompe and St Hilaire bay - panoramio.jpg
Заліў Святой Хілары
Характарыстыкі
Плошча18 км²
Насельніцтва4 300 чал.
Шчыльнасць насельніцтва238,89 чал./км²
Размяшчэнне
13°00′41,30″ пн. ш. 61°13′46,30″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Бекві (Сент-Вінсент і Грэнадзіны)
Бекві
Бекві
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Бе́кві, або Бе́кія (англ.: Bequia, чытаецца: ˈbɛkwiː) — другі па плошчы востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 18 км². Насельніцтва (2001 г.) - 4 300 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бекві — найбольш паўночны ў архіпелагу Грэнадзіны, знаходзіцца ўсяго ў 5 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 8,72 км. Найбольшая шырыня — 4,71 км. Мае вулканічнае паходжанне. Цэнтральная частка пагорыстая. Найвышэйшы пункт — пагорак Плезант-Топ (268 м). Берагі моцна парэзаны залівамі. Знакамітыя пясчаныя пляжы знаходзяцца пераважна на ўсходнім беразе.

Клімат трапічны засушлівы. Сярэдняя дзённая тэмпература на працягу года вагаецца ад +24°C да +30°C. Бекві месціцца на паўднёвай мяжы зоны ўраганаў, якія могуць здарацца ў летнія месяцы.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Хаця прырода Бекві значна зменена чалавекам, для вострава характэрна вялікая плошча зялёных насаджэнняў. Наземная фаўна прадстаўлена ігуанамі, апосумамі, рознымі птушкамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выява кіта на неафіцыйным сцягу Бекві

У першых стагоддзях нашай эры Бекві быў населены продкамі індзейцаў-іньеры з Паўднёвай Амерыкі. Сведчаннем іх прысутнасці з'яўляюцца рэшткі старажытнай керамікі, знойдзенай археолагамі. Каля 1400 г. востраў быў захоплены другой хваляй паўднёваамерыканскіх мігрантаў-карыбаў.

У канцы XV ст. востраў быў адкрыты іспанскімі мараплаўцамі. Карыбы працягвалі жыць на востраве да пачатку XVIII ст., аднак пазней Бекві абезлюдзеў ці то ў выніку перасялення індзейцаў на суседні востраў Сент-Вінсент, ці то эпідэміі. Каля 1750 г. тут пасялілася некалькі сем'яў французскіх плантатараў разам з рабамі.

У 1763 г. Грэнадзіны перайшлі ў маёмасць Вялікабрытаніі, якая стымулявала перасяленне дробных плантатараў з іншых астравоў. Большасць з іх прыбыла з вострава Саба. У 1829 г. на Бекві жыло 1400 чалавек, 1200 з якіх былі рабамі. У 1838 г. рабства было канчаткова адменена, што прывяло да крызісу буйных плантацыйных гаспадарак. У другой палове XIX ст. асноўнымі відамі дзейнасці мясцовых насельнікаў сталі здабыча кітоў, міжастраўны гандаль і суднабудаванне. Адносна заможны лад жыцця прыцягваў на востраў белых перасяленцаў з іншых Карыбаў, асабліва Барбадаса.

У 1951 г. жыхары Бекві атрымалі ўсеагульнае выбарчае права. У 1979 г. востраў увайшоў у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Паселішча Порт-Элізабет на заходнім беразе стала адміністрацыйным цэнтрам акругі Грэнадзіны.

У 1992 г. на поўдні Бекві быў пабудаваны аэрапорт. У нашы дні імкліва развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]