БелАЗ-540
БелАЗ-540 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Беларускі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Жодзіна, Беларуская ССР | |||||
Гады выпуску | 1965—1985 | |||||
Колавая формула | 4х2 | |||||
Дапушчальныя нагрузкі | ||||||
Грузападымальнасць | 27,0 т | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 7,25 м | |||||
Шырыня, мм | 3,48 м | |||||
Вышыня, мм | 3,58 м | |||||
Колавая база, мм | 3,55 м | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
«БелАЗ-540» — беларускі савецкі кар’ерны самазвал, які выпускаўся Беларускім аўтамабільным заводам з 1965 па 1985 гады. Першы савецкі аўтамабіль, які атрымаў Дзяржаўны знак якасці СССР[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Работа над новым вялікагрузным самазвалам, закліканым замяніць састарэлы МАЗ-525, пачалася ў толькі што створаным КБ Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне ў канцы 1950-х гадоў. У гэты час у сусветнай практыцы пачалі з’яўляцца кар’ерныя самазвалы асаблівай кампаноўкі, якія адрозніваліся ад класічных самазвалаў аднамеснай кабінай, ссунутай налева, вялікім маторным адсекам у правай частцы. Такая кампаноўка дазваляла значна павысіць грузападымальнасць такіх машын, павялічыць іх прадукцыйнасць, манеўранасць, а таксама ствараць цэлы шэраг самазвалаў перспектыўнай грузападымальнасцю 75 тон і вышэй.
Аўтар дызайну — Валянцін Кабылінскі. Ён вызначыў аблічча машыны: з аднамеснай асіметрычна пастаўленай кабінай з адмоўным нахілам ветравога шкла і суцэльным капотам. У канцы 1960 года Кабылінскім былі зробленыя эскізы і чарцяжы агульнага выгляду і каркаса для мадэлі, а ў пачатку 1961 года зроблена пластылінавая мадэль у маштабе 1:10. Па ёй і ўдакладненых чарцяжах канструктары-кузаўшчыкі распрацавалі кабіну, абліцоўванне і ўсё апярэнне самазвала.
14 верасня 1961 года быў выраблены першы доследны ўзор БелАЗ-540. Яго адправілі ў Маскву да адкрыцця XXII з’езда КПСС. Пасля гэтага машына на працягу двух месяцаў экспанавалася на ВДНГ СССР. 9 красавіка 1962 года першы доследны ўзор БелАЗ-540 паступіў у доследную эксплуатацыю ў кар’ер Раздольскага сернахімічнага камбіната (Новы Раздзіл)[2]. Цягам 1962—1963 гадоў вырабілі яшчэ некалькі доследных адзінак БелАЗ-540, якія праходзілі завадскія выпрабаванні. Самазвалы з нумарамі 6 і 7 былі адпраўлены на прыёмачныя выпрабаванні на Міхайлаўскі руднік (Курская вобласць)[3]. Па выніках завадскіх і дзяржаўных выпрабаванняў канструкцыя самазвала была дапрацавана і тэхнічная дакументацыя на яго ў канцы 1963 года выдадзена на падрыхтоўку вытворчасці.
Першы варыянт дызайну меў падвойныя фары, аб’яднаныя прастакутнымі плафонамі. Калі пазней была пастаўлена задача выкарыстоўваць тую ж кабіну і абліцоўванне на буйнейшай «548-й» мадэлі (грузападымальнасцю 40 т), тады ў якасці ўніфікаванага абліцоўвання з’явіўся Г-падобны буфер з убудаванай у яго правай фарай. Гэта вырашыла праблему выкарыстання ўніфікаванай кабіны на аўтамабілях рознай грузападымальнасці.
У 1964 годзе паводле дапрацаванай дакументацыі выраблена прамысловая партыя з 20 самазвалаў, а ў 1965 годзе пачалася серыйная вытворчасць. Спачатку БелАЗ-540 абсталёўваўся рухавіком Д12А-375Б, бо на Яраслаўскім маторным заводзе яшчэ не была асвоена серыйная вытворчасць больш дасканалага рухавіка ЯМЗ-240.
У 1967 годзе пачалі выпускаць БелАЗ-540А з рухавіком ЯМЗ-240. Аднак пастаўкі матораў ЯМЗ былі недастатковымі, таму БелАЗ-540 з танкавым рухавіком працягваў выпускацца паралельна з «540А» да 1974 года.
У чэрвені 1967 года атэстацыйная камісія Камітэта стандартаў надала самазвалу БелАЗ-540А «Знак якасці»[4].
17 снежня 1976 года быў выраблены 25-тысячны аўтамабіль[2].
З 1985 года на замену БелАЗ-540А стаў выпускацца мадэрнізаваны самазвал БелАЗ-7522.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]БелАЗ-540 | БелАЗ-540А | ||
---|---|---|---|
Грузападымальнасць, кг | 27000 | ||
Маса без нагрузкі, кг | 21000 | ||
Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 10145 | |
на заднюю вось | 10855 | ||
Дапушчальная маса аўтамабіля, кг | 48000 | ||
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю вось | 15590 | |
на заднюю цялежку | 32410 | ||
Кабіна | аднамесная, суцэльнаметалічная | ||
Кузаў | суцэльнаметалічны, з разгрузкай назад | ||
Аб’ём кузава, куб.м. | 15,3 | ||
Рухавік | Д-12А375, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны | ЯМЗ-240, дызельны, V-падобны, дванаццаціцыліндравы, чатырохтактны | |
Аб’ём, л | 38,8 | 22,3 | |
Дыяметр цыліндра і ход поршня, мм | левы шэраг цыліндраў: 150×180 правы шэраг цыліндраў: 150×186,7 |
130×140 | |
Магутнасць | 375 к.с. пры 1650 аб/хв | 360 к.с. пры 2100 аб/хв | |
Максімальны круцільны момант | 134 кГм пры 1400–1500 аб/хв | 130 кГм пры 1500 аб/хв | |
Ступень сціску | 14-15 | 16,5 | |
Каробка перадач | гідрамеханічная, трохступеньчатая. Перадатачныя лікі: I – 2,60; II – 1,43; III – 0,70; задні ход – 1,6 | ||
Галоўная перадача | 16,15 | ||
Тармазы | нажны | калодачны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам | |
ручны | калодачны, на трансмісію, з механічным прывадам | ||
Рулявы механізм | «шруба-гайка», з гідраўзмацняльнікам | ||
Падвеска | пнеўмагідраўлічная | ||
Шыны | 18.00-25 | ||
Максімальная хуткасць, км/г | 55 | ||
Аб’ём паліўнага бака, л | 400 | ||
Расход паліва, л/100 км | 125 |
Статыстыка вытворчасці
[правіць | правіць зыходнік]1965 | 1966 | 1967 | 1968 | 1969 | 1970 | 1971 | 1972 | 1973 | 1974 | 1975 | 1976 | 1977 | 1978 | 1979 | 1980 | 1981 | 1982 | 1983 | 1984 | 1985 | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
БелАЗ-540 | 300 | 1300 | 1486 | 1413 | 1086 | 711 | 774 | 381 | 456 | 222 | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — |
БелАЗ-540А | — | — | 194 | 507 | 1114 | 1632 | 1628 | 2098 | 2094 | 2279 | 2514 | 2404 | 2173 | 2378 | 1593 | 1379 | 2107 | 2223 | 2258 | 2275 | 2310 |
БелАЗ-540АС | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | н.д. | 165 | н.д. | 175 | 175 | 180 | 180 | 180 | 180 | 180 |
БелАЗ-7510 | — | — | — | — | — | — | — | 25 | 50 | 102 | 120 | 105 | 105 | 105 | 100 | 100 | 100 | 100 | 100 | 100 | 100 |
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]Вонкавыя выявы | |
---|---|
Кадр з кінафільма |
Адзін з доследных БелАЗ-540 здымаўся ў фільме «Каралева бензакалонкі» (1962 г.)[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Из коллекции «За рулём». БелАЗ-540А // За рулём : журнал. — 1973. — № 1. — С. 42.
- ↑ а б Хроника: советский с «гидропневматикой» (руск.). За рулём / zr.ru (14 верасня 2011). Праверана 29 чэрвеня 2020.
- ↑ Аўталегенды СССР. Спецыяльны выпуск «Грузавікі», №4, с. 4.
- ↑ Рапорт октябрю // За рулём : журнал. — 1967. — № 10. — С. 32.
- ↑ Аўталегенды СССР. Спецыяльны выпуск «Грузавікі», №4, с. 11.
- ↑ Самые необычные автомобили советских фильмов: хоть один узнаете? (руск.). За рулём / zr.ru. Праверана 29 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Автомобиль БелАЗ-540 (4х2) // Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 6-е изд. — М.: Транспорт, 1972. — С. 210—213. — 512 с.
- "БелАЗ-540". Автолегенды СССР. Специальный выпуск «Грузовики». №4. «DeAgostini». 2018. ISSN 2071-095X.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка) (руск.) - Кобылинский. Монолог (Часть 2) // ГрузовикПресс : часопіс. — 2015. — № 5. (руск.)
- Кобылинский. Монолог (Часть 3) // ГрузовикПресс : часопіс. — 2015. — № 6. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме БелАЗ-540
- Первый с маркой Белорусского автозавода. Самосвалу БелАЗ-540 исполнилось 60 лет (руск.). onliner.by (14 верасня 2021). Праверана 14 верасня 2021.
- БелАЗ-540 (руск.)(недаступная спасылка). Автопром Беларуси // belautoprom-g2n.jimdofree.com. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2020. Праверана 12 сакавіка 2023.