Белае (возера, Невельскі раён, басейн Обалі)
| Белае | |
|---|---|
| руск.: Белое | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 148,2[1] м |
| Плошча | 1 км² |
| Найбольшая глыбіня | 6 м |
| Сярэдняя глыбіня | 3 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 6,7 км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Пскоўская вобласць |
Бе́лае (руск.: Белое) — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі ў басейне ракі Обаль, прыкладна за 40 км на паўднёвы захад ад Невеля, за 2 км на поўдзень ад вёскі Чорныя Стайкі.
Плошча паверхні возера 1[2] км². Даўжыня возера каля 1,72 км. Найбольшая глыбіня 6[2] м, сярэдняя каля 3[2] м. Плошча вадазбору 6,7[2] км².
Катлавіна Белага выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Літараль выслана пяском і заіленым пяском з камянямі і галькай[2]. У цэнтральнай частцы на дне возера заілены пясок, іл і каменне[2].
Возера праточнае. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае пратока ў возера Чорнае. У Белае ўпадаюць пратокі з азёр Воўчына (на паўднёвым захадзе) і Звярынае (на паўднёвым усходзе)[3].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, гусцяра, мянтуз, лінь і іншыя віды рыб. Жыве рак шыракапальцы[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-12. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Архівавана 1 мая 2013.
- ↑ а б в г д е ё Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 30 чэрвеня 2019. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фонд водоёмов Псковской области Архівавана 30 чэрвеня 2019. (руск.)
