Белае (возера, басейн Дрысы)
Белае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 136 м |
Даўжыня | 1,6 км |
Шырыня | 1,1 км |
Плошча | 1 км² |
Аб’ём | 0,00842 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,2 км |
Найбольшая глыбіня | 19,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 8,4 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,36 ‰ |
Празрыстасць | да 4,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́лае возера — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад горада Полацк каля вёскі Азіна.
Плошча паверхні возера складае 1 км. Даўжыня 1,6 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 19,6 м.
Катлавіна возера складанага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м. Берагавая лінія звілістая, у заходняй частцы возера ўтварае некалькі заліваў і мысоў. Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Берагі возера пясчаныя і спадзістыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно возера складзена з заглеенага пяску і глею. Возера бяссцёкавае, мезатрофнае.
Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8—12 м. Палоса прыбярэжнай расліннасці 5—190 м, імхі растуць да глыбіні 12,7 м. На возеры расце палушнік азёрны — від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 264. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Озёра Полоцкого района Архівавана 14 жніўня 2012. (руск.)