Беларускабель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ААТ «Беларускабель» (руск.: ОАО «Беларускабель») — беларуская кампанія па вытворчасці кабельнай прадукцыі. Знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва Мазырскага кабельнага завода «Мазыркабель» пачалося ў 1958 годзе з выкарыстаннем карпусоў недабудаванай швейнай фабрыкі[1]. Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1959 годзе, і першапачаткова вырабляў мантажныя, тэлефонныя, усталявальныя правады, кантрольныя кабелі. У 1967 годзе выйшаў на праектную магутнасць[1][2]. Першапачаткова прадпрыемства падпарадкоўвалася Упраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР. У сувязі з ліквідацыяў саўнаргасаў завод у 1966 годзе перададзены Галоўнаму упраўленню кабельнай прамысловасці «Главкабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР[3]. У 1972 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дрота, у 1975 годзе пачаў працаваць цэх мантажных правадоў, у 1982 годзе быў створаны цэх тавараў народнага спажывання[2]. У 1974 ці 1976 годзе[1][3][2] завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Союзэлектрокабель»; у аб’яднанне ўвайшлі таксама іншыя прадпрыемствы гэтай галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — гомельскі кабельны завод «Гомелькабель» і шчучынскі завод «Аўтапровад»[1][3][2]. У 1976 годзе завод быў названы ў гонар XXV з’езда КПСС (да 1990 года)[3]. У 1990 году завод пераўтвораны ў Мазырскі кабельны завод «Беларускабель»[2]. З 1991 года завод падпарадкоўваецца Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, з 1994 года — Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. З 1997 года форма ўласнасці зменена на адкрытае акцыянернае таварыства[2].

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

На заводзе працуе прыкладна 1000 чалавек[4]. Прадпрыемства з’яўляецца адным з валаўтваральных для Мазыра і Мазырскага раёна[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 ОАО «Беларускабель»: 60 лет соединяя миры (руск.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Мазырскі кабельны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 515.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Мозырский кабельный завод «Беларускабель» на сайце «Архівы Беларусі» (Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь) (руск.) 
  4. Інфармацыя пра ААТ «Беларускабель» на сайце Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь (руск.) 
  5. Прамысловасць на сайце Мазырскага райвыканкама (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]