Беларускае згуртаванне татар-мусульман «Аль-Кітаб»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Белару́скае згуртава́нне тата́р-мусульма́н «Аль-Кіта́б» — добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана ў 1991 годзе на ўстаноўчым з’ездзе ў Іўе Гродзенскай вобласці. Дзейнічае ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам і прынятым Статутам. Асноўныя кірункі дзейнасці: абуджэнне гістарычнай і патрыятычнай свядомасці беларускіх татараў, вывучэнне грамадзянскай гісторыі і гісторыі ісламу, адраджэнне татарскіх традыцый, культуры, пісьменнасці на аснове арабскай графікі. Выдае квартальнік «Байрам» («Свята») на беларускай мове і часопіс «Аль-Ислам» на рускай мове[1].

Зноскі

  1. І. Б. Канапацкі. Беларускае згуртаванне татараў-мусульман «Аль-Кітаб» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 396.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]