Беларускае краязнаўчае таварыства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае краязнаўчае таварыства - добраахвотная грамадская арганізацыя. Створана 27 снежня 1989 на ўстаноўчым з'ездзе у Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі БССР 4 чэрвеня 1991.

У аснове дзейнасці – прынцыпы, распрацаваныя Цэнтральным бюро краязнаўства1923 г.) пры Інбелкульце, а таксама камісіяй па краязнаўстве (з 1987 г.) Беларускага фонду культуры. Кіраўнічыя органы – рада і сакратарыят. Старшыня рады Г. А. Каханоўскі, намеснік старшыні М. В. Біч, Л. Р. Казлоў, З. Х. Санько, В. С. Талстой, В. А. Чамярыцкі.

Краязнаўчыя аб’яднанні БКТ створаны ва ўсіх абласных цэнтрах, арганізацыі існуюць амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Некаторыя з іх маюць уласны статут, сімволіку, арганізуюць свае выданні.

Задачы і мэта[правіць | правіць зыходнік]

Спрыяць нацыянальнаму адраджэнню Беларусі праз творчую, навуковую і асветніцкую ініцыятыву па вывучэнні канкрэтных мясцін або рэгіёнаў Беларусі.

Мэта — стварэнне у кожным раёне рэспублікі грамадскіх структур па развіцці краязнаўчага руху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]