Перайсці да зместу

Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны (БДіФС)
Тып друкарня
Заснаванне май 1926
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Янка Багдановіч, Язэп Найдзюк, Альбін Стаповіч,
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя кнігі, часопісы, газеты
Матчына кампанія

Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў маі 1926 года.

Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаванне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. 20 стагоддзя ў асяроддзі дзеячаў Беларускай хрысціянскай злучнасці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні і назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні. Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія святкаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525-1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі і ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (літ.: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57,75″ пн. ш. 25°16′47,8″ у. д.HGЯO), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс». У маі 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. — кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камерцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся і газеты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.

З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасні 1939 года і зняволены ў лагеры Бярозе Картузскай. Пасля вяртання ў Вільню ў кастрычніку 1939 года, у варунках Літвы, Язэп Найдзюк аднавіў з сябрамі дзейнасць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].

Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].

  1. Ludwik Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie: zarys historyczny (1525-1925). — Wilno: Nakładem b drukiem Ludwika Chominskiego. Tłocznia «Lux», 1925. — 149 с.
  2. Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  3. Янка Багдановіч. Ны жыццёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 88. — 144 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.
  4. Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. — Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  5. Юрый Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валерый Булгакаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-80-86961-13-2.