Беларускі кнігазбор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларускі кнігазбор
Logo Belaruski Knihazbor.jpg
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова арыгінала: беларуская
Выдавецтва: «Кнігазбор»
Даты публікацыі: 1995 — ...

«Беларускі кнігазбор» – кніжны праект класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён. Заснаваны Міжнародным Фондам «Беларускі кнігазбор» ў 1995 годзе. Асноўная дзейнасць — падрыхтоўка кніг праекта[1]. Галоўны рэдактар праекта — беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Кастусь Цвірка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 сакавіка 1995 года выбітнымі беларускімі навукоўцамі і пісьменнікамі як з Беларусі, так і замежжа быў створаны і зарэгістраваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»[2][3], галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекта. Ідэя была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Кастусём Цвіркам[4][5]. Сярод заснавальнікаў Фонда былі: Н. Гілевіч, Р. Барадулін, С. Шушкевіч, Р. Гарэцкі, В. Зуёнак, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, А. Клышка, К. Цвірка, Г. Вінярскі, В. Кіпель, Я. Запруднік, А. Баршчэўскі, А. Каўка, В. Сёмуха і іншыя. Нязменнымі кіраўнікамі з'яўляюцца К. Цвірка (прэзідэнт, надалей кіраўнік і галоўны рэдактар) і Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар). У «Беларускі кнігазборы» было два філіяла — у Вільнюсе (кір. Лілея Плыгаўка) і ў СПБ (кір. Мікалай Нікалаеў). Распачыналі дзейнасць тры чалавекі — К. Цвірка (прэзідэнт), Г. Вінярскі (выканаўчы дырэктар) і Марына Адамовіч (гал. бухгалтар і юркансультант).

У 1995 годзе была выдадзена брашура план-каталог серыі. Першай надрукаванай кнігай стала «Ян Чачот. Выбраныя творы» (1996 год)[2][5]. Першыя тамы Фонд выдаваў пры частковай дзяржсубсідыі, пазней — за ўласныя сродкі і пры дапамозе спонсараў. Наклады першых тамоў былі ад 4000 да 10000 («Філаматы і Філарэты»)[6].

У сувязі са змяненнямі ў заканаўстве ў 2006 годзе змяняліся назвы з МФ «Беларускі кнігазбор» на МГА «Беларускі кнігазбор» і на МГА «Белкнігазбор». Напрыканцы 2018 года Аб'яднанне спыніла сваю дзейнасць, але каардынаванне працы па збору і апрацоўцы матэрыялаў, па падрыхтоўцы да друку кніг праекта «Беларускі кнігазбор» працягвае ПУП «Кнігазбор». З запланавных 200 на стан 2019 года было выдадзена каля 100 кніг[7][8]; шэраг аўтараў выдадзены ўпершыню пасля замоўчвання ў савецкія часы[9].

Выдавецкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Праект «Беларускі кнігазбор» складаецца з трох асноўных серый[1][10]:

  • «Мастацкая літаратура»;
  • «Гістарычна-літаратурныя помнікі»;
  • «Пераклады замежнай класiкі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Кнігазбор. Oz.by. Праверана 10 лютага 2019.
  2. 2,0 2,1 Святочная вечарына “Збіраўся скарб: 50 тамоў “Беларускага кнігазбору”. ЗБС «Бацькаўшчына». Праверана 11 лютага 2019.
  3. Аляксандра Дорская Выдавец Генадзь Вінярскі: «Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай». Будзьма беларусамі! (6 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
  4. Адам Мальдзіс Кожны том “Беларускага кнігазбору” — гэта падзея. СБ. Беларусь сегодня (17 МАЯ 2007). Праверана 6 лютага 2019.
  5. 5,0 5,1 “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей. Народная Воля (17 сакавіка 2010). Праверана 11 лютага 2019.
  6. Філаматы і філарэты : зборнiк. НББ. Праверана 10 лютага 2019.
  7. Сяргей Шычко Пабачыў свет 95-ы том у серыі «Беларускі кнігазбор». Звязда (29 сакавіка 2018). Праверана 1 сакавіка 2019.
  8. Серия книг «Беларускі кнігазбор». LiveLib.ru. Праверана 10 лютага 2019.
  9. «Кнігазбор» выдаў «Выбраныя творы» Міколы Ермаловіча. Наша Ніва (11 лістапада 2010). Праверана 10 лютага 2019.
  10. Іна Студзінская “Беларускі кнігазбор” адзначае юбілей. Радыё «Свабода» (17 сакавіка 2010). Праверана 11 лютага 2019.