Людвік Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Людвік Абрамовіч
Дата нараджэння

5 ліпеня 1879(1879-07-05)

Месца нараджэння

Масква, Маскоўская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

9 сакавіка 1939(1939-03-09) (59 гадоў)

Месца смерці

Вільня, Польшча

Грамадзянства

Flag of Poland.svg Польшча

Род дзейнасці

палітык, гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец

Альма-матар

Ягелонскі ўніверсітэт

Людвік Караль Абрамовіч (5 ліпеня 1879, Масква9 сакавіка 1939) — польскі гісторык, грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. З 1905 у Вільні. З 1906 супрацоўнік выданняў «Gazeta Wileńska» («Віленская газета»), «Kurier Wileński». У 1911—1938 рэдагаваў і выдаваў газету «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). У 1925—1939 старшыня Навуковага камітэта садзейнічання бібліятэцы Урублеўскіх (цяпер Цэнтральная бібліятэка АН Літвы).

Быў звязаны з беларускім грамадска-культурным жыццём у Вільні. У кнізе «Чатыры стагоддзі кнігадрукавання ў Вільні, 1525—1925» (Вільня, 1925) пісаў пра дзейнасць Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мальдзіс, А. Абрамовіч // БЭ : у 18 т. — Т. 1. — Мн., 1996.
  • Смалянчук, А. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. / А.Ф. Смалянчук // Homo Historicus 2012. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука. — Вiльня: ЕГУ, 2012. — С. 380—405.
  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А.Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.