Беларуская каталіцкая грамада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская каталіцкая грамада - грамадская арганізацыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990 г. Асноўныя кірункі дзейнасці: вяртанне беларускага касцёла да нацыянальных вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім беларускай мовы, выданне рэлігійнай і грамадзянскай адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арганізацыямі замежжа. З 1992 г. выдае часопісе "Хрысціянская думка". Выдала кнігу А. Станкевіча "Родная мова ў святынях" (факсіміле), зборнік вершаў А. Зязюля "З роднага загону" і іншае. Скульптурна-манументальная секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гістарычным асобам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Анцыповіч, М. В. Беларуская каталіцкая грамада / М. В. Анцыповіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — Мн.: БелЭн, 1996. — 477 с. — С. 412. — ISBN 985-11-0061-7.