Аляксандр Астрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з А. Зязюля)
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Астрамовіч
Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля).jpg
Ксёндз Аляксандр Астрамовіч (Андрэй Зязюля). Фота пачатка 20-га стагоддзя
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 снежня 1878(1878-12-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1921(1921-01-17) (42 гады)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Астрамовіч (псеўданім Андрэй Зязюля; 7 снежня 1878, в. Навасады (цяпер Ашмянскі раён) — 17 студзеня 1921) — беларускі каталіцкі святар, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў павятовую школу ў Ашмянах. Служыў у войску. У 19051910 гг. вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, дзе ўсвядоміўся як беларус. Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы (цяпер Іўеўскі раён) (тут пачаў гаварыць касцельныя казанні па-беларуску. Першае прамовіў у лістападзе 1914 г. на пахаванні Мікалая Радзівіла[1]), Ракаў, Новы Свержань, Аннопаль, Смілавічы, Сянно. Пераследаваўся касцельнымі ўладамі за прыхільнасць да роднага слова, два гады быў без парафіі. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Беларусі. Удзельнік з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (1917).

Адзін з актыўных папулярызатараў беларускай каталіцкай ідэі на старонках перыядычнага друку, дзе друкаваў беларускія вершы на роэлігійна-маральныя тэмы. Друкаваў вершы з 1909 (у газетах «Наша ніва», «Biełarus», «Krynica», «Вольная Беларусь», «Świetač», «Белорусская рада», «Беларускае жыццё». Выдаў зборнік паэзіі «З роднага загону» (Вільня, 1913, 2-ое дапоўненае выданне 1931), паэму «Слова праўды аб мове і долі беларуса» (Прага, 1917). Выйшла яго вершаванае апавяданне «Аленчына вяселле» (Вільня, 1923). Збіраў народныя песні, якія разам з запісамі Антона Грыневіча склалі зборнік «Беларускія песні з нотамі» Т. 2. (Пецярбург, 1912).

Зноскі

  1. Станкевіч, А. З Богам да Беларусі: збор твораў / Адам Станкевіч. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — 1097 с. — С. 418. — ISBN 978-80-866961-13-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


  • Віцьбіч Ю. Бог і Бацькаўшчына: 1878—1968. У 90-я ўгодкі ад нараджэньня Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1968. № 6. С. 12-15.
  • Гэрмановіч Я. Мае прыяцелі: Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля) 26.ХІ.1878 — 17.І.1921 // Божым шляхам. 1965. № 2. С. 6-7.
  • Саламевіч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7-8. С. 140—144.
  • Х. М-а. Замест вянка на магілу Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1951. № 3. С. 10-12.
  • Шаставец У. Крыж і церні жыцця: Андрэй Зязюля // Полымя. 1999. № 4. С. 285—296.