Плошча 2010
Плошча 2010 — масавая акцыя пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная.
У акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці ў Мінску ўзялі ўдзел ад 10 да 60 тысяч чалавек[1][2]. Было аб'яўлена пра стварэнне народнага руху за свабодныя выбары без Лукашэнкі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарвацца ў Дом урада. Адбыліся сутычкі са спецназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і збітыя, у тым ліку і кандыдаты на прэзідэнта Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Рыгор Кастусёў, Мікалай Статкевіч, Віталь Рымашэўскі[3].
Хада падзей
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ напярэдадні выбараў Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў да сходу на Кастрычніцкай плошчы Мінска 19 снежня. Да яе былі сцягнуты ўзмоцненыя сілы міліцыі. У Мінску былі недаступныя шэраг апазіцыйных сайтаў, а таксама LiveJournal, Twitter і некаторыя іншыя сайты[4][5]. Таксама недаступныя сайты па абароненым пратаколе HTTPS. Акрамя таго, падчас нападу працяглы час былі недаступныя апазіцыйныя сайты «Беларускі партызан» і «Хартыя’97»[6].
Яшчэ да пачатку збору, а палове на восьмую, невядомымі ў чорным быў здзейснены напад на калону Уладзіміра Някляева, якая накіроўвалася на плошчу. Падчас збіцця Уладзімір Някляеў страціў прытомнасць, яго забрала «хуткая дапамога»[7]. Кандыдата ў прэзідэнты збіваў камандзір «Алмаза» Мікалай Карпянкоў[8].
Іншыя вылучэнцы ад апазіцыі а 20-й гадзіне далучыліся да сваіх прыхільнікаў на плошчы. Праз гадзіну 5 вылучэнцаў узялі ўдзел у шэсці да плошчы Незалежнасці, дзе размяшчаецца Дом Урада, дзе засядаюць Нацыянальны сход Беларусі і Цэнтральная выбарчая камісія, дзе ў той час ішоў падлік галасоў. Там быў зладжаны мітынг і спроба дамагчыся перамоў з урадам.
Падчас акцыі пратэсту група нявызначаных асоб спрабавала ўзяць штурмам Дом урада, разбіўшы пры гэтым шкло і выламаўшы дзверы.[9] Высоўвалася таксама версія[10][11], што шкло і дзверы ў Доме Урада былі разбіты правакатарамі[12]. У адказ на гэта міліцыя без разбору пачала збіваць мірных удзельнікаў шэсця, што прывяло да нанясення некалькім дэманстрантам чэрапна-мазгавых траўмаў і пакідання плошчы большасцю ўдзельнікаў шэсця. Каля 5 тысяч з іх засталіся разам з Саннікавым і Рымашэўскім. Апоўначы пасля спробаў арганізатараў мітынгу выклікаць на перамовы кіраўніцтва сілавых структур сотні міліцыянераў разагналі і іх. Былі затрыманы Кастусёў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саннікаў, Статкевіч і Вус[13][14], кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, некалькі сотняў прыхільнікаў, таксама шэраг журналістаў і замежных грамадзян. Акрамя таго пры разгоне мітынгу ад дзеянняў міліцэйскіх спецпадраздзяленняў пацярпелі дзясяткі пераапранутых міліцыянераў, якія знаходзіліся ў натоўпе[11]. Збіты раней Уладзімір Някляеў вывезены супрацоўнікам КДБ з бальніцы[15].
Разам з гэтым, адзін з кандыдатаў у Прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, які не прымаў ніякага ўдзелу ў акцыі і адразу прызнаў сваё паражэнне ад Лукашэнкі, яшчэ 20.12.2010 апублікаваў на сваім сайце інфармацыю, што «яшчэ за 10 дзён да штурму Дому ўрада кандыдаты ў прэзідэнты прапанавалі разгледзець гэты сцэнарый» і запрасілі яго ўдзельнічаць, але ён адмовіўся[16]. Пры гэтым Цярэшчанка прызнаўся, што з-за сітуацыі, якая склалася пасля прэзідэнцкіх выбараў, ён планаваў эміграваць разам з сям'ёй прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне[17].
Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсці на плошчу Незалежнасці ў панядзелак 20 снежня а 18-й гадзіне[3]. На наступны дзень пасля выбараў — 20 снежня ў 18:00 на Плошчы Незалежнасці сабралася ад 50 да 200 чалавек, якія былі разагнаны АМАПам, частка пратэстуючых была арыштавана.
20 снежня Лукашэнка паведаміў аб арышце 639 асоб і пацвердзіў, што вылучэнцаў у прэзідэнты дапытвалі ў месцах зняволення КДБ[18]. 29 снежня Някляева, Рымашэўскага, Саннікава і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага грамадскага мерапрыемства, што паводле артыкула 293 КК прадугледжвала зняволенне ад 5 да 15 год. 17 лютага ўдзельніка кампаніі Някляева асудзілі да 4 гадоў зняволення. Большасць арыштаваных суды асудзілі да выплаты спагнанняў да 30 «базавых велічынь» (каля 265 еўра) і 15-дзённага зняволення. 31 снежня Міністэрства замежных спраў паведаміла пра спыненне паўнамоцтваў прадстаўніцтва АБСЕ ў Мінску па прычыне нежадання ўраду іх працягваць. 21 студзеня Лукашэнку прывялі да чацвёртай прэзідэнцкай прысягі[19].
Афіцыйная газета адміністрацыі Лукашэнка «СБ. Беларусь сегодня» на падставе рассакрэчаных дакументаў беларускіх спецслужбаў абвінаваціла ў дачыненні да падзей 19 снежня ў Мінску спецслужбы Польшчы і Германіі[20][21].
Асуджаныя
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдаты ў прэзідэнты
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Някляеў — 2,5 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю на 2 гады
- Андрэй Саннікаў — 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 красавіка 2012 года[22]
- Мікалай Статкевіч — 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
- Дзмітрый Вус — 5,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 кастрычніка 2011 года[23]
Іншыя асуджаныя
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Атрошчанкаў — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Зміцер Бандарэнка — 2 гады калоніі агульнага рэжыму (каардынатар «Эўрапейскай Беларусі»), вызвалены 15 красавіка 2012 года[25]
- Святаслаў Барановіч — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў месцы адбывання пакарання[26]
- Зміцер Буланаў — 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Ілля Васілевіч — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Павел Вінаградаў — на 4 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Алег Гнедчык — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года[27]
- Арцём Грыбкоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Зміцер Даронін — 3,5 года ў калоніі агульнага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года[27]
- Зміцер Дрозд — на 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Сяргей Казакоў — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Аляксандр Квяткевіч — 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Алесь Кіркевіч — 4 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года[27]
- Аляксандр Аляксандравіч Класкоўскі — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Мікіта Ліхавід — 3,5 года пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Уладзімір Лобан — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Сяргей Марцалеў — выпрабавальны тэрмін на два гады
- Віталь Мацукевіч — 3 гады калоніі строгага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Аляксандр Малчанаў — 3 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Фёдар Мірзаянаў — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Зміцер Мядзведзь — 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову
- Зміцер Новік — 3,5 года ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Васіль Парфянкоў — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Андрэй Пратасеня — 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 1 верасня 2011 года[27]
- Яўген Сакрэт — 3 гады пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Павел Севярынец — 3 гады хіміі
- Ірына Халіп — прысуд з адтэрміноўкай
- Уладзімір Хамічэнка — 3 гады зняволення, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[29]
- Андрэй Федаркевіч — 3,5 года пазбаўлення волі, вызвалены пасля памілавання 14 верасня 2011 года[24]
- Уладзімір Яроменак — 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасля памілавання 13 жніўня 2011 года[28]
- Наталля Радзіна — 23 жніўня 2011 года крымінальная справа спыненая ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства[30].
Замежныя грамадзяне
[правіць | правіць зыходнік]- Арцём Брэўс (РФ) — штраф у 300 базавых велічынь (10,5 млн рублёў)
- Іван Гапонаў (РФ) — штраф у 300 базавых велічынь (10,5 млн рублёў)
Затрыманыя раней
[правіць | правіць зыходнік]- Зміцер Дашкевіч — 2 гады пазбаўлення волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 снежня 2010)
- Эдуард Лобаў — 4 гады пазбаўлення волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 снежня 2010)
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]- Пасольства ЗША ў Беларусі асудзіла «празмернае выкарыстанне сілы ўладай» Беларусі.
- Прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузек выступіў з рэзкай крытыкай беларускіх улад[31]. 20 студзеня 2011 года Еўрапарламент асудзіў жорсткі разгон акцыі пратэсту ў дзень выбараў і затрыманне лідараў апазіцыі, адзначыўшы таксама, што не лічыць выбары свабоднымі, сумленнымі і празрыстымі[32].
- Упаўнаважаны па правах чалавека ўрада Германіі, у адказ на паведамленне некаторых СМІ, што затрыманыя на Плошчы не мелі доступу да адвакатаў і невядомы стан іх здароўя, даў наступную ацэнку: «Усё гэта нагадвае самыя змрочныя савецкія часы, калі ўрываліся па начах, забіралі людзей прама з пасцелі, а сваякі потым не маглі высветліць, што адбываецца з іх блізкімі»[33].
- Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 23 снежня правёў у Мінску прэс-канферэнцыю, на якой выказаўся ў падтрымку дзеянняў беларускіх улад у стаўленні да ўдзельнікаў апазіцыйнай дэманстрацыі. Апазіцыя, паводле слоў пасла, «з самага пачатку рабіла стаўку на Плошчу. Гэта была спроба жоўтай, аранжавай рэвалюцыі, спроба засвяціцца перад Захадам»[34].
Міжнародныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Н. Пілэй апублікавала дзве заявы, 21 снежня 2010 года ў якасці рэакцыі на падзеі пасля выбараў і 21 лютага 2011 года пасля першага працэсу над лідарамі апазіцыі[35].
- ПАСЕ ў сваёй студзеньскай рэзалюцыі[36] адзначыў справу кандыдата А. Саннікава.
- Таксама справу кандыдата А. Саннікава адзначыў камісар Савета Еўропы па правах чалавека Т. Хамарберг у сваім майскім каментарыі[37] .
Праваабарончыя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]- У студзені 2011 года Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся да спецыяльнага дакладчыка ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў з паведамленнем пра ціск на прадстаўнікоў асоб, якія абвінавачваюцца ў беспарадках. Міністэрства юстыцыі, палічыўшы паведамленне неабгрунтаваным, вынесла БХК папярэджанне. Вярхоўны суд пакінуў папярэджанне ў сіле. Венецыянская камісія Савета Еўропы палічыла папярэджанне неправамерным.[38] Паводле ацэнкі FIDH, «хваля рэпрэсій, якая рушыла за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года, прывяла да драматычнага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека і грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі»[39].
- Х'юман Райтс Вотч у адмысловым дакладзе раскрытыкавала крымінальнае пераследаванне былых кандыдатаў[40].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць, што факт біцця дзвярэй у Доме ўрада адмоўна паўплываў на падтрымку апазіцыі з боку грамадства[41].
Публіцыст Севярын Квяткоўскі мяркуе, што 19 снежня 2010 года ўлада зладзіла першую карную аперацыю, скіраваную не столькі на разгон пратэсту, колькі на застрашванне грамадзян. Плошча 2010 сталася апошняй буйной акцыяй «старой апазіцыі». Улада разлічвала, што «зачысціла» грамадскую прастору ад актывістаў. Але ўжо хутка выйшла новая генерацыя — з маўклівымі акцыямі пратэсту[42].
Зноскі
- ↑ "Belarus election ends with violent protests". cbc. 2010-12-19. Праверана 2010-12-19.
- ↑ При разгоне митинга в Минске пострадали операторы Russia Today
- ↑ а б Плошча 2010
- ↑ https://web.archive.org/web/20101230021136/http://news.mail.ru/inworld/belorussia/politics/4996944/ Мінск адразалі ад Інтэрнэту
- ↑ У Беларусі заблакаваны сайты незалежных СМІ і блогі
- ↑ Атакаваны «Хартыя» і «Беларускі Партызан» " Беларускі Партызан — Выбары 2010(недаступная спасылка)
- ↑ Невядомыя ў чорным збілі някляеўцаў. Някляева забрала хуткая дапамога . Палітыка. Радыё «Свабода» (25 снежня 2010).
- ↑ Борис Пастернак. Площадь-2010 (руск.). Белорусский партизан (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
- ↑ Лукашенко набирает 79,67 % после подсчета 100 % бюллетеней — ЦИК | В мире | Лента новостей «РИА Новости»
- ↑ Погром в Доме правительства устроили провокаторы | n1.by Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ а б На митинге в Минске белорусский спецназ избивал своих коллег Б_СССР Русская служба новостей Архівавана 22 лютага 2011.
- ↑ Дом правительства в Минске штурмовали провокаторы, ФСБэшники и каратели из российского спецназа — очевидец (видео) — обновлено | Новости из Беларуси на NewsBY.org Архівавана 26 снежня 2010.
- ↑ Плошча 2010 . Палітыка. Радыё «Свабода» (23 красавіка 2011).
- ↑ Затрыманыя кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч і Дзмітрый Вус . Выбары прэзідэнта 2010. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 красавіка 2011).
- ↑ Задержаны десятки людей, в том числе семь кандидатов в президенты Архівавана 20 снежня 2010.
- ↑ Цярэшчанка — супраць гвалту, але не супраць закона Архівавана 10 снежня 2013.
- ↑ Экс-кандыдат Цярэшчанка ледзь не эміграваў(недаступная спасылка). Telegraf.by. Праверана 5 чэрвеня 2011.(недаступная спасылка)
- ↑ 20 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў айчынных і замежных СМІ . Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (10 мая 2011).
- ↑ Лукашэнка прынёс прысягу і афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта, дапоўнена(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН (22 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2015. Праверана 17 студзеня 2015.
- ↑ Telegraf.by — Польша и Германия не комментируют «компромат» «Советской Белоруссии»(недаступная спасылка)
- ↑ Советская Белоруссия № 7 (23649).Пятница, 14 января 2011 года. «За кулисами одного заговора»
- ↑ Андрэй Саннікаў на свабодзе // «Наша Ніва»
- ↑ Дзмітрый Ус выйшаў на волю(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 кастрычніка 2011
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Вінаградаў, Мірзаянаў, Класкоўскі, Лобан, Новік, Малчанаў, Атрошчанкаў, Васілевіч, Буланаў, Федаркевіч, Ліхавід на волі // «Наша Ніва», 14 верасня 2011
- ↑ Зміцер Бандарэнка на свабодзе // Наша Ніва
- ↑ Апошні прысуд за Плошчу: 3 гады «хіміі» без накіравання ў месцы адбывання пакарання(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 12 кастрычніка 2011
- ↑ а б в г Яшчэ чацвёра палітвязняў выйшлі на волю: Кіркевіч, Пратасеня, Гнедчык, Даронін(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 1 верасня 2011
- ↑ а б в г д е ё ж Вызваленыя палітвязні прыбываюць у Мінск. Выйшлі Парфянкоў, Яроменак, Мацукевіч, Дрозд, Казакоў, Грыбкоў, Сакрэт, Квяткевіч «Наша Ніва», 13 жніўня 2011
- ↑ Дзявяты памілаваны — «Навушнік» Хамічэнка «Наша Ніва», 15 жніўня 2011
- ↑ [Адзін дзень палітвязня 2009- 2011 гг. Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) -- Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свыбода, 2011. 328 с. C. 161. ISBN978-0-929849-42-3]
- ↑ Лукашенко продемонстрировал «неприемлемое для международного сообщества» поведение — Политика — GZT.RU
- ↑ Рэзалюцыя ЕП пра сітуацыю ў Беларусі (англ.)
- ↑ Беларускі Партызан: Маркус Лёнінг: Вызваленне палітвязняў у Беларусі і здыманне з іх абвінавачванняў — не ўмова, а патрабаванне ЕС Архівавана 6 красавіка 2016.
- ↑ Крэмль усім задаволены і абяцае шмат нафты
- ↑ Даклад у рамках Маскоўскага механізму АБСЕ (англ.) — гл. стар. 12-14
- ↑ Рэзалюцыя ПАСЕ № 1790 (2011) (англ.)
- ↑ Праваабаронцы ў Беларусі падвяргаюцца жорсткім праследаванням Архівавана 15 студзеня 2015.
- ↑ Меркаванне Венецыянскай камісіі № CDL-AD(2011)026 (англ.)
- ↑ Беларусь: Абмежаванне палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. // FIDH, 2011 — стар. 66
- ↑ Якія не спраўдзіліся надзеі. Рэпрэсіі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. Архівавана 13 красавіка 2011. Х'юман Райтс Вотч
- ↑ Урокі «Плошчы-2010» для рэвалюцыі 2020 году — Радыё Свабода Архівавана 19 снежня 2020.
- ↑ Успамін пра 19 сьнежня 2010-га — Радыё Свабода Архівавана 29 лістапада 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх