Перайсці да зместу

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі або Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы — царкоўна-адміністрацыйная адзінка (епархія) у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхата, аб’ядноўвала беларускія праваслаўныя прыходы, якія ўзніклі ў ЗША і Канадзе ў пачатку 1950-х гадоў. Статут прыняты ў 1980 годзе. Самастойная юрысдыкцыя спыніла існаванне ў 2005 годзе, прыходы ўвайшлі ў склад Амерыканскай карпата-русінскай праваслаўнай епархіі[1].

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі створана ў 1970 годзе на царкоўным з’ездзе ў Саўт-Рыверы. У 1971 годзе для беларускіх прыходаў створаны Савет. Пяць прыходаў вылучаны ў асобную юрысдыкцыйную адзінку, яе адміністратар падпарадкоўваўся непасрэдна кіраўніку Грэчаскай праваслаўнай архіепіскапіі Амерыкі. Складаўся з чатырох прыходаў у ЗША і аднаго ў Канадзе:

Адміністратары:

Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі вяла дабрачынную, выхаваўчую, адукацыйную, выдавецкую дзейнасць: выдавала часопіс «Царкоўны сьветач» (у 1951—1988), штогадовы беларускі праваслаўны каляндар; падтрымлівала выданне часопіса «Беларуская думка»; адкрыла Беларускі рэлігійна-адпачынкавы цэнтр «Бэлэр-Менск», Беларускі рэлігійна-грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы, суботнія і нядзельныя школы для дзяцей беларускіх эмігрантаў.