Беларускі відэаклуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускі відэаклуб (БВК) — беларуская ініцыятыва пры Таварыстве беларускай мовы, створаная для перакладу сусветнавядомых кінафільмаў на беларускую мову. Праект з перапынкамі існаваў з мая 1999 года да 2014 года.

Большая частка фільмаў перакладалася па-партызанску, г.з. без афіцыйнай ліцэнзіі і выдавалася на відэакасетах і DVD. Але пераклад рабіўся не з рускага дубляжу, а з арыгіналу. Гэтак былі выдадзеныя «Адважнае сэрца», «Пяты элемент», «Матрыца», «Пан Тадэвуш», Маска, Юрскі парк 2. Планаваўся, але не быў рэалізаваны пераклад польскага фільма «Агнём і мячом».

Акрамя гэтага выдаваліся разнастайныя зборкі і запісы канцэртаў. Напрыклад, у 2000 годзе была выдадзена касета фільмаў з удзелам беларускага акцёра і барда Віктара Шалкевіча[1]. На касеце былі запісаны два фільмы «Слёзы блуднага сына» (1995) і «Салодкі яд кахання» (1996).

У 2011 годзе фільм «Фарсаж 5» (Fast & Furious 5) і мультфільм «Панда-кунгфуіст 2» (Kung Fu Panda 2) былі перакладзеныя ўжо праз некалькі тыдняў пасля выхаду ў пракат.

У 2011 годзе выдаўцы беларускіх перакладаў спрабавалі надаць новы імпульс праекту. Таму яны вырашылі:

  • заручыцца лаяльнасцю дыстрыб’ютараў і забяспечыць стварэнне беларускамоўнай версіі агучкі і тытраў для кожнага чарговага фільма з уключэннем яе ў ліцэнзійныя DVD разам з іншымі версіямі (што забяспечвала б парытэт у аператыўнасці выхаду) ці, як варыянт, легальнае выданне аднамоўнай беларускай версіі;
  • заручыцца лаяльнасцю кінапракатчыкаў (іншая інстанцыя і іншыя тэхнічныя акалічнасці) і забяспечыць адначасовасць (адносна версій на іншых мовах) выхаду фільмаў у беларускім перакладзе на кінаэкраны.

Акрамя перакладаў БВК выдала ў 2000 годзе на касеце забаронены да паказу на беларускім тэлебачанні фільм Слуцкі збройны чын па творах Васіля БыкаваНа Чорных Лядах.

Таксама ў 2011 годзе планавалася перавыданне на касетах дакументальнага фільма «Вяртанне Міхася Забейды» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле кнігі Уладзіміра Караткевіча[1].

БВК выдаваў таксама фільм «Ісус», што пераклалі беларускія эмігранты.

Паводле Сусветнага Інтэрнэт-архіва, сайт ВКБ існаваў з 2011 да 2014 года[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]