Віктар Антонавіч Шалкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віктар Шалкевіч)
Jump to navigation Jump to search
Віктар Шалкевіч
Viktar Shalkevich 02.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Антонавіч Шалкевіч
Дата нараджэння 9 лютага 1959(1959-02-09) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Акцёр, паэт, бард
Гады актыўнасці 1980-па сённяшні дзень
Інструменты Гітара
Жанры Бардаўская песня
Псеўданімы Валенцы Едвабкевіч
Узнагароды
Order of the Smile Медаль да стагоддзя БНР
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ві́ктар Анто́навіч Шалке́віч (нарадзіўся 9 лютага 1959 года ў Поразава, Гродзенскай вобласці) — беларускі бард, акцёр, паэт і шоўмэн. Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу ў Поразава, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Мінску1980 годзе). Працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гродзенскай культасветвучэльні (1987—1990). З 1990 па 2016 год працаваў у тэатры лялек у Гродна, адкуль сыйшоў па прычыне канфлікта з ідэолагамі.[1] Выступае ў тэатры імя Янкі Купалы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі. Саркастычныя творы Шалкевіча станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару. Шалкевіч з'яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). З канцэртамі выступае ў Беларусі, Літве, Германіі, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Плач перапёлкі» (у ролі каменданта Гуфельда)
  • «Атрад»
  • «Слёзы блуднага сына» (галоўная роля)
  • «Салодкі яд кахання» (галоўная роля)[3]
  • «Тутэйшыя» (у ролі вулічнага музыкі)

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Блюз вясна (2009, кніга вершаў і песняў)
  • Requiem па непатрэбных рэчах (2011, зборнік эсэ)
  • Мястэчка G… …і ваколіцы… (2012)

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты. Мае дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]