Беларускі народ (газета)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Беларускі народ»
Тып газета

Рэдактар М. Засецкі
Заснавана 20 студзеня 1919
Спыненне публікацый 5 лютага 1919
Мова беларуская і руская
Галоўны офіс

«Беларускі народ» — грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета, заснаваная Міністэрствам Беларускіх спраў Літоўскай Тарыбы. Выходзіла на беларускай і рускай мовах у Гродне (20 студзеня 1919 — 5 лютага 1919 г.). Выйшла 2 нумары. Рэдактар М. Засецкі.

Інфармавала пра работу беларускіх арганізацый і дзяржаўных структур. Апублікавала першыя заявы Народнага сакратарыята БНР, пратэст беларускіх арганізацый супраць намеру польскага ўрада правесці выбары у сейм на Гродзеншчыне, якая на той час не ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы, інфармацыю пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына» і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі