Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя
| Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя | |
|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр |
|
| Адрас | Мінск, праспект Пераможцаў, 21 |
| Тып арганізацыі | прафесійны саюз |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 1990 |
| Член у | |
| profmed.1prof.by | |
Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першым афіцыйна зарэгістраваным прафсаюзам медыкаў на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Прафесійнае таварыства фармацэўтаў у горадзе Віцебску, якое было створана ў 1905 годзе, а афіцыйна зарэгістравана ў 1906 годзе.
Пасля заключэння Рыжскага дагавора, у 1920 годзе на тэрыторыі Беларусі пачалі з’яўляцца аддзяленні Усерасійскага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У студзені 1921 года прайшоў устаноўчы з’езд Усебеларускага саюза работнікаў лячэбна-санітарнай справы. У 1924 годзе саюз быў рэарганізаваны ў Цэнтральны прафсаюз работнікаў медыка-санітарнай справы БССР («Медсанпраца»).
Пасля Вялікай Айчыннай вайны, на Усесаюзным з’ездзе прафсаюза медработнікаў было прынята рашэнне аб аб’яднанні прафсаюзаў «Медсанпраца» саюзных рэспублік у адзіны прафсаюз медыцынскіх работнікаў СССР. У такім выглядзе беларускі прафсаюз медыкаў праіснаваў да 1990 года. У 1990 годзе беларускі рэспубліканскі камітэт «Медсанпрацы» аддзяліўся ад УЦСПС і атрымаў бягучую назву.
Падчас пандэміі COVID-19 у Беларусі, Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя накіраваў на дапамогу медыкам у барацьбе з COVID-19 6 мільёнаў 245 тысяч беларускіх рублёў[1].
Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя мае пагадненне аб супрацоўніцтве з прафсаюзам работнікаў аховы здароўя Расійскай Федэрацыі з Федэрацыі незалежных прафсаюзаў Расіі[2].
Зноскі
- ↑ БелТА. Отраслевой профсоюз в 2020 году направил на помощь медикам в борьбе с COVID-19 более Br6 млн (руск.) (2 лютага 2021). Праверана 2023-2-4.
- ↑ Советская Белоруссия. Российский и белорусский профсоюзы работников здравоохранения подписали Соглашение о сотрудничестве (руск.) (14 красавіка 2022). Праверана 2023-2-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Беларускага прафсаюзу работнікаў аховы здароўя Архівавана 14 лютага 2023.