Рыжскі дагавор (1920)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рыжскі дагавор 1920 года — савецка-польскі папярэдні мірны дагавор, заключаны ў Рызе 12 кастрычніка 1920 з мэтай заканчэння Польска-савецкай вайны 19191921 гадоў. У дагаворы былі зацверджаны ўмовы папярэдняга міру і перамір'я, заключаныя паміж Польскай Рэспублікай з аднаго боку і Расійскай Федэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў разам з Украінскай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў. Ратыфікавана польскім Соймам 22 кастрычніка 1920 года[1]. Канчаткова дагавор быў замацаваны ў выглядзе Рыжкага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 года.

Сутнасць дагаворы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дагавора войскі Польскай Рэспублікі і РСФСР мусілі спыніцца на лініі БягомльЗаслаўеНегарэлаеТураў. Беларуская дэлегацыя ні ад БНР, ні ад БССР увогуле не была запрошана на перамовы.

У выніку пагаднення тэрыторыя Беларусі падзялялася на дзве часткі: Заходнюю Беларусь, якая перадавалася савецкім бокам Польшчы, і БССР на ўсходзе, якая складалася з шасці паветаў[2].

Рэакцыі ў беларускім грамадстве[правіць | правіць зыходнік]

Дагавор выклікаў абурэнне сярод дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, таму 20 кастрычніка 1920 года ў Рызе была праведзена Беларуская нацыянальна-патрыятычная канферэнцыя, якая прыняла спецыяльную рэзалюцыю адносна Рыжскага дагавора 1920 года, у якой адзначалася, што «РСФСР і Польшча, не маючы агульных межаў і бязлітасна спусташаючы дагэтуль Беларусь, змагаючыся на яе тэрыторыі, цяпер палічылі магчымым вырашаць лёс беларускага народа і распараджацца ягонымі землямі без удзелу яго прадстаўнікоў, ігнаруючы справядлівыя дамаганні беларускага народа і яго законнага ўрада, не дапусцілі да ўдзелу ў перамовах яго правамоцнай дэлегацыі», а таксама што нягледзячы на пратэсты дэлегацыі БНР падпісалі дагавор з мэтай увесці ў зман беларускі народ і яго кіраўнікоў, прызнаючы незалежнасць Беларусі, але абыходзячы пытанне прызнання беларускага ўрада. Рэзалюцыя пастанаўляла лічыць дагавор неабавязковай для беларускага народа, і «ўсімі спосабамі і сродкамі працягваць барацьбу за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку з усімі яе ворагамі».[3]

Заключэнне дагавора вылілася ў хвалю пратэстаў у беларускім грамадстве, адным з якіх быў Слуцкі збройны чын.

Зноскі

Шаблон:Беларуская Народная Рэспубліка ў тэмах