Перайсці да зместу

Беларускі хаўрус у Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Белару́скі хаўру́с у Фра́нцыі — культурна-асветніцкая арганізацыя беларускай эміграцыі. Заснавана ў 1930 годзе ў Парыжы. Арганізацыя праводзіла лекцыі па эканоміцы, земляробстве, гісторыі Беларусі, а таксама знаёміла жыхароў Францыі з беларускай культурай і мастацтвам. Пры парыжскім аддзяленні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў у розных галінах эканомікі, вывучэнні французскай мовы, працавала бібліятэка-чытальня. У 1937 годзе былі заснаваны 3 філіялы, якія знаходзіліся ў Біянкуру, Па-дэ-Кале і Каньяку. У 1937 годзе пачаў выходзіць «Бюлетэнь…», а ў 1938 годзе — «Рэха». У час Другой сусветнай вайны была спынена дзейнасць арганізацыі, якая аднавілася ў 1947 годзе. Падтрымлівае сувязі з іншымі суполкамі беларускай эміграцыі, садзейнічае пашырэнню інфармацыі пра Беларусь у свеце[1].

Зноскі

  1. Т. А. Папоўская. Беларускі хаўрус у Францыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 461.