Беларус (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БеларусM:
укр.: Білорус
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Белсат
Працягласць 40 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2015

«Белару́с» (укр.: Білорус) — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Антосем Цялежнікавым на тэлеканале «Белсат» у 2015 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Герой фільма нарадзіўся ва ўсходняй Беларусі. Ён быў на Майдане, а цяпер бярэ ўдзел у баявых дзеяннях недалёка ад Данецку. Беларус змагаецца ў шэрагах добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» — вайсковай адзінкі, якою расійская прапаганда пужае сваіх суграмадзянаў. Галоўны герой рызыкуе сваім жыццём дзеля вольнай і непадзельнай Украіны, бо верыць, што ад гэтага будзе залежаць лёс і ягонай айчыны — Беларусі. Жаўнер не мае ўкраінскага грамадзянства, і з прававога гледзішча ягонае перабыванне на фронце нелегальнае. Ён не можа разлічваць ні на ўзнагароды, ні на пенсію. Больш за тое, няма гарантыі, што праз нейкі час маладзёна не выдадуць уладам Беларусі як замежнага найміта. У гэтым выпадку хлопца чакаюць доўгія гады за кратамі.

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр, аператар — Антось Цялежнікаў
  • рэдактар — Ярослаў Каменьскі

Зноскі

  1. Білорус, д/ф. Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]