Бела Ковач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бела Ковач
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 20 красавіка 1908(1908-04-20)
Смерць: 21 чэрвеня 1959(1959-06-21) (51 год)

Бела Ковач (венг.: Kovács Béla) — венгерскі палітык, міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі ў 1945 — 1946 гадах і падчас Венгерскага паўстання 1956 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бела Ковач нарадзіўся ў Венгрыі ў 1908 годзе. Прымаў актыўны ўдзел у палітыцы і ўступіў у Незалежнай партыі дробных гаспадароў (FKGP). У яго была вялікая падтрымка з боку сялян, якія складалі больш за 50% насельніцтва краіны. Аднак да 1939 года ў сельскіх акругах галасаванні не праводзілася, а таму пастаянна перамагала кіруючая партыя. Лідары FKGP былі ў асноўным прадстаўнікамі сярэдняга класа і іх палітычныя погляды мяняліся ад ліберальных да сацыялістычных.

Савецкая армія ўварвалася ў Венгрыю ў верасні 1944 года. Яна стварыла альтэрнатыўны ўрад у Дэбрэцэне 21 снежня 1944 года, але не змагла захапіць Будапешт да 18 студзеня 1945 года. Неўзабаве Золтан Тылдзі (член FKGP) стаў часовым прэм'ерам. На выбарах, якія адбыліся ў лістападзе 1945 года, Незалежная партыя дробных гаспадароў атрымала 57% галасоў. Венгерская партыя працоўных пад кіраўніцтвам Ракашы і Эрнё Герэ атрымала падтрымку толькі 17% насельніцтва. Савецкі камандуючы ў Венгрыі маршал Варашылаў адмовіўся дазволіць FKGP сфармаваць урад. Замест таго Варашылаў стварыў кааліцыйны ўрад на чале з камуністамі, якія займалі ўсе ключавыя пасады. Ковач стаў міністрам сельскай гаспадаркі (1945-46).

Венгерская камуністычная партыя стала адзінай партыяй, якая брала ўдзел у выбарах 1947 года і стварыла кааліцыю Народны Незалежны Фронт. Камуністы атрымалі поўны кантроль над урадам і ў 1948 годзе FKGP спыніла сваё існаванне як незалежная арганізацыя. Ковач быў арыштаваны і абвінавачаны ў змове супраць акупантаў. Ён быў прызнаны вінаватым і прысуджаны да пажыццёвага зняволення ў Сібіры.

Мацьяш Ракашы таксама запатрабаваў поўнай пакоры ад калег з Венгерскай партыі працоўных. Калі Ласла Райк, міністр замежных спраў, крытыкаваў спробы Іосіфа Сталіна навязаць сваю палітыку ў Венгрыі, ён быў арыштаваны і ў верасні 1949 года ён пакараны смерцю. Янаш Кадар і іншыя дысыдэнты былі таксама выключаны з партыі. Ракашы ў гэты час спрабаваў навязаць аўтарытарызм у Венгрыі. Паводле ацэнак, тады былі пакараны смерцю 2000 чалавек і больш за 100 000 зняволеныя, каля 200 000 чалавек былі выгнаныя з кіруючай партыі.

Ковач быў вызвалены з турмы ў 1956 годзе. У гэтым годзе, 23 кастрычніка, пачалося антыкамуністычнае паўстане мірнай дэманстрацыі студэнтаў у Будапешце. Студэнты патрабавалі спынення савецкай акупацыі і рэалізацыі «сапраўднага сацыялізму». На наступны дзень афіцэры і салдаты далучыліся да студэнтаў на вуліцах Будапешта. Была скінута статуя Сталіна і пратэстоўцы скандавалі «Рускія ідзіце дадому», «Далоў Герэ» і «Доўгае жыццё Надзю».

3 лістапада Імрэ Надзь абвясціў аб стварэнні кааліцыйнага ўрада. У яго ўвайшоў і Ковач як міністр сельскай гаспадаркі. 4 лістапада 1956 Мікіта Хрушчоў увёў Чырвоную армію ў Венгрыю і ўрад Надзя быў скінуты.

Бела Ковач, які застаўся членам парламента, памёр у 1959 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]