Белкельме

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Белкельме
Тып закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1993
Скасавана 2017
Заснавальнікі Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», іспанская кампанія Kelme
Размяшчэнне
Галіна Вытворчасць абутку
Прадукцыя абутак
Сайт belkelme.by

Белке́льме — колішняе прадпрыемства па вырабе абутку ў горадзе Белаазёрску Брэсцкага раёна, якое існавала ў 19932017 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1993 годзе як беларуска-іспанскае сумеснае закрытае акцыянернае таварыства. Заснавальнікі з беларускага боку: Нацыянальны Алімпійскі камітэт, ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат», з іспанскага — фірма Kelme International А. О..

У 2015 годзе пакет акцый кампаніі быў набыты холдынгам «Марка»[1]. Найбольш адчувальны ўдар па эканоміцы «Белкельме» нанёс беспрэцэндэнтны правал, калі прадукцыя (52 тыс. пар), адгружаная спажыўцам у 20142015 гадах, у 2016 годзе была вернутая на склад[2].

У 2017 годзе кампанія была ліквідавана, вытворчыя магутнасці перададзены кампаніі «Вердымар»[2].

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная прадукцыя (2005): мужчынскі, жаночы і дзіцячы абутак для актыўнага адпачынку (красоўкі); турызмутрэкінг») і паўсядзённага нашэння; буцы футбольныя для гульні ў футбол, міні-футбол і заняткаў футзалам; лыжныя боты. Вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 366 тыс. пар абутку ў год. Мелася сетка фірменных крам у гарадах Баранавічы, Белаазёрск, Бяроза, Брэст, Віцебск, Гродна, Мінск, Магілёў.

Зноскі

  1. "Холдынг «Марка» купіў "Белкельме"". TUT.BY [руская]. Архівавана з арыгінала 17 красавіка 2018. Праверана 2018-04-16.
  2. а б "Запушчана ліквідацыя фабрыкі-банкрута «Белкельме»". TUT.BY [руская]. Архівавана з арыгінала 29 снежня 2017. Праверана 2018-04-16.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]