Белмедпрэпараты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
РУП «Белмедпрэпараты»
Тып Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
Заснаванне 1929
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Ключавыя постаці Генеральны дырэктар
Павел Іванавіч Кахавец
Галіна фармацыя
Прадукцыя лекі
Абарот $33 млн. (2011 год) [1]
Колькасць супрацоўнікаў 2800
Дэвіз Тэхналогіі на службе здароўя
Сайт belmedpreparaty.by

Рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» — самае буйное фармацэўтычнае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, лідар беларускага фармацэўтычнага рынку[2]. Вытворчыя магутнасці прадпрыемства размешчаны ў гарадах Мінск, Ліда і Скідзель. Знаходзіцца ў поўнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваецца Дэпартаменту фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Асноўны рынак прадпрыемства — унутраны рынак Рэспублікі Беларусь, асноўныя экспартныя рынкі — краіны СНД, Грузія, Малдова, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Блізкі Усход.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства было заснавана ў 1929 годзе як першая ў Беларусі фармацэўтычная фабрыка. Спачатку прадпрыемства выпускала простыя медыкаменты: валерыянавыя і мятныя кроплі, настойкі ёду, палыну, ландышу.

№ п/п Назва завода і аб'яднанняў Назва вышэйшай арганізацыі Падпарадкаванне вышэйшай арганізацыі Перыяд
1 Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі галоўнае аптэкаўпраўленне Наркамат аховы здароўя БССР лістапад 1929 - чэрвень 1941 года
2 У гады Вялікай Айчыннай вайны на хіміка-фармацэўтычным заводзе дзейнічала падпольная арганізацыя. верасень 1941 - сакавік 1944 г.
3 Хімфарм Завод імя Першай пяцігодкі Галоўнае аптэкаўпраўленне Наркамат аховы здароўя БССР 1944 - 1947 гг.
4 Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод Галаўпеніцылінпрам Мінмедпрам СССР верасень 1947 года - чэрвень 1948 г.
5 Мінскі дзяржаўны саюзны пеніцылінавы завод Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР чэрвень 1948 - лістапад 1949
6 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Упраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў Галоўнага ўпраўлення медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР лістапад 1949 - красавік 1951
7 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Галоўнае ўпраўленне па вытворчасці антыбіётыкаў Мінінстэрства аховы здароўя СССР красавік 1951г. - красавік 1953 г.
8 Дзяржаўны саюзны завод № 495 Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР красавік 1953 - люты 1954 года
9 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне медыцынскай прамысловасці Мінінстэрства аховы здароўя СССР люты 1954 - лістапад 1955 г
10 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў Мінінстэрства аховы здароўя СССР лістапад 1955 - ліпен 1957 г.
11 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Упраўленне шкляна-хімічнай прамысловасці Савет народнай гаспадаркі БССР ліпень 1957 - сакавік 1961 года
12 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Упраўленне хімічнай прамысловасці Савет народнай гаспадаркі БССР сакавік 1961 - снежань 1965 г
13 Мінскі дзяржаўны завод медпрэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Мінздрав СССР Студзень 1966 - чэрвень 1967 г.
14 Мінскі завод медыцынскіх прэпаратаў Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР чэрвень 1967 - ліпень 1977 г.
15 Мінскае вытворчае аб'яднанне «Мінмедпрэпараты» Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР ліпень 1977 - ліпень 1986 г
16 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і арганапрэпаратаў Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР ліпень 1986 - студзень 1988 г.
17 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Беларускае дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне мікрабіялагічнай прадукцыі (ПА «Бел Медбіяпрам») Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР студзень 1988 года — красавік 1988 года
18 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» з уключэннем у яго склад Барысаўскага хімфармзавода Беларускае навукова-вытворчае аб'яднанне медыка-біялагічнай прадукцыі (НВА «Белмедбіяпрам») Міністэрства медыцынскай і мікрабіялагічнай прамысловасці СССР Красавік 1988 — жнівень 1990
19 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Галоўнае ўпраўленне прамысловасці антыбіётыкаў, кровазамяняльнікаў і органопрепаратов Міністэрства медыцынскай прамысловасці СССР жнівень 1990 г. — май 1991 г.
20 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Канцэрн «Біяпрэпарат» Акцыянернае таварыства Расіі май 1991 г. — ліпень 1992 года
21 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Камітэт па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці Пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ліпень 1992 г. — сакавік 1995 года
22 Беларускае вытворчае аб'яднанне «Белмедпрэпараты» Міндзяржмаёмасці Рэспублікі Беларусь (уладальніцкі нагляд) Міністэрства па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь сакавік 1995 года — кастрычнік 1996 г
23 Адкрытае акцыянернае таварыства «Белмедпрэпараты» Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Кастрычнік 1996 — ліпень 2004 г
24 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прадукцыі «Белбіяфарм» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ліпень 2004 г — жнівень 2011 г
25 Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмедпрэпараты» Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Жнівень 2011 года

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства займае плошчу больш за 40 тыс.м², вытворчыя магутнасці ўключаюць 12 тэхналагічных і 7 дапаможных цэхаў. Цэхі размяшчаюцца на двух пляцоўках у г. Мінску і на двух пляцоўках у Гродзенскай вобласці: у г. Скідзель і г. Ліда (пляцоўкі ў Гродзенскай вобласці былі далучаны да прадпрыемства па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе). РУП «Белмедпрэпараты» адзіны ў Беларусі вытворца:

  • Інсулінавых прэпаратаў;
  • Ферментных і біягенных прэпаратаў;
  • Прэпаратаў для лячэння анкалагічных захворванняў і туберкулёзу;
  • Наркатычных і псіхатропных рэчываў.

Прадпрыемства таксама вырабляе:

  • Гарманальныя прэпараты;
  • Антыбіётыкі;
  • Супрацьвірусныя прэпараты;
  • Супрацьгрыбковыя прэпараты;
  • Процітуберкулёзныя прэпараты;
  • Сродкі супраць эктапаразітаў;
  • Антысептыкі;
  • Супрацьпухлінныя сродкі;
  • Сродкі для правядзення фотадынамічнай тэрапіі;
  • Прэпараты для парэнтэральных харчавання;
  • Агульнатанізавальныя сродкі, адаптагены, імунамадулятары;
  • Метаболікі;
  • Анаболікі;
  • Вітаміны;
  • Карэктары метабалізму касцёва-храстковай тканкі;
  • Сродкі для лячэння захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы;
  • Сродкі для лячэння паталогій органаў рэспіраторнай сістэмы;
  • Гемататропныя сродкі;
  • Нейратропныя сродкі;
  • Анальгетыкі;
  • Сродкі для лячэння паталогій страўнікава-кішэчнага тракту;
  • Гастрапратэктарныя прэпараты;
  • Прэпараты для лячэння паталогій вачэй;
  • Сродкі для лячэння паталогіі апорна-рухальнага апарата;
  • Дэрмататропныя сродкі.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства мае найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь спецыялізаваны навукова-даследчы цэнтр у сферы фармакалогіі. Таксама прадпрыемства супрацоўнічае з Акадэміяй Навук Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Мае больш 90 патэнтаў на лекавыя сродкі.

Сістэма якасці[правіць | правіць зыходнік]

Сістэма кіравання якасцю на прадпрыемстве сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 9001-2001 (для вадкіх лекавых сродкаў у ампулах 10 мл), СТБ 1435-2004 «Вытворчасць лекавых сродкаў. Належная вытворчая практыка»(GMP)" (для прадукцыі цэхоў №2, № 5 і № 6), прадпрыемства мае экалагічны сертыфікат СТБ ІСО 14001-2005[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]