Белінтэрсат-1
| Белінтэрсат-1 | |
|---|---|
| | |
| Заказчык |
|
| Вытворца |
|
| Задачы | Тэлекамунікацыйны спадарожнік |
| Спадарожнік | Зямлі |
| Стартавая пляцоўка |
|
| Ракета-носьбіт | Вялікі паход-3B |
| Запуск | 15 студзеня 2016, 16:57 UTC |
| МCOSPAR ID | 2016-001A |
| SCN | 41238 |
| Тэхнічныя характарыстыкі | |
| Платформа | DFH-4 |
| Маса |
5223 кг (пры запуску) 2086 кг (сухая) |
| Памеры | 22 м (размах крылаў СБ) |
| Магутнасць | 10500 Вт |
| Тэрмін актыўнага існавання | 15 гадоў |
| Элементы арбіты | |
| Тып арбіты | Геастацыянарная |
| Пункт стаяння | 51,5° усходняй даўгаты |
| Мэтавая апаратура | |
| Транспондары |
20 х С-дыяпазон 36 МГц 14 х Ku-дыяпазон 36 МГц 4 х Ku-дыяпазон 54 МГц |
| belintersat.com | |
Белінтэрсат-1 (англ.: Belintersat-1) — беларускі тэлекамунікацыйны спадарожнік, створаны кітайскай карпарацыяй China Aerospace Science and Technology Corporation і запушчаны 15 студзеня 2016 года з касмадрома Січан у Кітаі[1].
Спадарожнік разлічаны на 15 гадоў працы і будзе падаваць шырокі спектр тэлекамунікацыйных паслуг, такіх як спадарожнікавае тэлевізійнае вяшчанне, спадарожнікавае радыёвяшчанне і шырокапалосны доступ у Інтэрнэт)[2].
Апарат
[правіць | правіць зыходнік]У аснове спадарожніка ляжыць кітайская касмічная платформа DFH-4, карысную нагрузку (транспондары) забяспечыла кампанія Thales Alenia Space. Платформа мае памеры 2,36 х 2,10 х 3,60 метраў і здольная ўмясціць да 588 кг карыснай нагрузкі. Энергазабеспячэнне забяспечваюць 2 крылы сонечных батарэй, якія прадукуюць да 10,5 кВт электраэнергіі[3]. Маса спадарожніка пры запуску — 5223 кг[4].
Транспондары
[правіць | правіць зыходнік]На спадарожнік усталяваны 38 транспондараў: C-дыяпазон — 20 транспондараў і Ku-дыяпазон — 18 транспондараў. Два транспондары Ku-дыяпазону зарэзерваваны для забеспячэння ўласных патрэб Рэспублікі Беларусь, восем транспондараў (7 C-дыяпазону і 1 Ku-дыяпазону) аддадзены ў арэнду кітайскім аператарам. Астатнія магутнасці спадарожніка яго аператар, беларуская дзяржаўная Нацыянальная сістэма спадарожнікавай сувязі і вяшчання, плануе здаваць у арэнду аператарам краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Ужо падпісана партнёрскае пагадненне аб партнёрстве з нігерыйскай тэлекамунікацыйнай кампаніяй NIGCOMSAT[5].
Запуск
[правіць | правіць зыходнік]Запуск спадарожніка адбыўся ў 16:57 UTC 15 студзеня 2016 года з дапамогай кітайскай ракеты-носьбіта Вялікі паход-3B, са стартавай пляцоўкі LC-3 касмадрома Січан. Спадарожнік паспяхова выведзены на геапераходную арбіту з паказчыкамі 197 x 41781 км, лад 26,38°. Выхад да пастаяннага пункту стаяння здзейснены з дапамогай уласных рухавікоў спадарожніка[3].
Увод спадарожніка ў эксплуатацыю чакаецца 1 красавіка 2016 года[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Спадарожнік "Белінтэрсат-1" запушчаны з касмадрома ў Кітаі (руск.). belta.by (15 студзеня 2016).
- ↑ Спадарожнік BELINTERSAT-1 (руск.). belintersat.com.
- ↑ а б China conducts Year-Opening Launch with Belarusian Communications Satellite (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.com (15 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 30 сакавіка 2016.
- ↑ Belintersat 1 (англ.). space.skyrocket.de.
- ↑ а б First Belarusian satellite has a mission of profit, not prestige (англ.). spacenews.com (18 студзеня 2016).