БКА (спадарожнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
БелКА
Беларускі касмічны апарат.jpg
Паштовая марка РБ «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»
Заказчык Беларусь НАН Беларусі
Вытворца Расія ААТ «Карпарацыя УНДІЭМ»
Аператар Беларусь ЦКП;Расія ЦКП
Задачы ДЗЗ
Спадарожнік Зямлі
Запуск 22 ліпеня 2012 6:41:39 UTC
Ракета-носьбіт Саюз-ФГ/Фрэгат
Стартавая пляцоўка Казахстан Байканур Пл. 31/6
Працягласць палёту прайшло:
7 гадоў, 3 месяцы, 16 дзён
NSSDC ID 2012-039B
SCN 38708
Тэхнічныя характарыстыкі
Платформа МСП
Маса 450 кг
Памеры 0,9х0,75м
Магутнасць 300Вт
Арыентацыя трохвосевая
Тэрмін актыўнага існавання 5 гадоў
Элементы арбіты
Тып арбіты кругавая сонечна-сінхронная
Схіленне 97,5°
Перыяд абарачэння 94,8 хвіл
Апацэнтр 515,2 км
Перыцэнтр 512,5 км
Вышыня арбіты 510 км
Мэтавая апаратура
Паласа захопу 20 км

БКА, БелКА (абрэвіятура ад Беларускі касмічны апарат) — другі беларускі касмічны апарат дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Створаны па заказе НАН Беларусі. Запуск ажыццявіўся з касмадрома «Байканур» 22 ліпеня 2012 года (планаваўся ў чэрвені)[1] разам з расійскім спадарожнікам «Канопус-В»[2]. Спадарожнік прыкладна за 43 хвіліны[3] быў выведзены ракетай-носьбітам «Саюз» і разгонным блокам «Фрэгат» на арбіту вышынёй прыкладна ў 500—520 км[4]. У далейшым спадарожнік увойдзе ў групоўку спадарожнікаў, якая будзе выкарыстоўвацца ў праектах Саюзнай дзяржавы[1].

Маса спадарожніка складае 400 кг, разрозненне — 2 метра[2].

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова запуск планаваўся на сакавік-красавік 2011 года, пра што заявіў першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь[5].

18 сакавіка 2011 года пра гатовасць спадарожніка да запуску заявіў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка[6]. 20 красавіка 2011 года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Беларусь пацвярджае гатовасць запуску[7].

23 чэрвеня 2011 года старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Анатоль Русецкі заявіў, што ўсе працы па запуску беларускага спадарожніка плануецца завяршыць да канца 2011 года[4]. У той жа дзень стала вядома, што «БКА» будзе застрахаваны ў Белдзяржстраху на суму да 20 млрд беларускіх рублёў[8].

12 жніўня 2011 года ў прэс-цэнтры НАН Беларусі абвясцілі, што наземная частка абсталявання практычна гатовая[9].

25 кастрычніка 2011 года генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Тузікаў заявіў, што «З запускам спадарожніка Беларусь увойдзе ў лік касмічных дзяржаў.»[10] У той жа дзень намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Расійскія касмічныя сістэмы» Анатоль Пермінаў растлумачыў прычыну пераносу запуску спадарожніка. Спадарожнікі (і беларускі і расійскі) не маглі быць своечасова гатовыя, бо праграмнае забеспячэнне, якое павінны быў падрыхтаваць англійскі бок, не было гатова[11].

Станам на 12 красавіка 2012 года спадарожнік быў ужо сабраны і праходзіў выпрабаванні[12].

Паводле словаў Міхаіла Кавалёва 20 красавіка 2012 года «У наш час наземная частка беларускай камп'ютарнай сістэмы цалкам гатовая да працы. Беларускі бок цалкам гатовы да выкарыстання касмічнай інфармацыі.»[1]

Запуск[правіць | правіць зыходнік]

28 чэрвеня 2012 года стала вядома, што запуск спадарожніка адбудзецца 22 ліпеня таго ж года[13]. 17 ліпеня на Байкануры была завершана зборка галаўной часткі ракеты для хуткага запуску па праграме «Саюз/Канопус-В/БКА»[14]. 20 ліпеня стала вядома час запуску. Спадарожнік планавалася запусціць у 9 гадзін 41 хвіліну па мінскім часе[15]. 22 ліпеня прыкладна ў 11 гадзін раніцы па мінскім часе ў ЦКП паступіла першае паведамленне ад спадарожніка[16].

29 жніўня 2012 года са спадарожніка пачалі паступаць першыя касмічныя здымкі[17].

Эксплуатацыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі першага беларускага спадарожніка заканчваецца ў ліпені 2017. БКА быў разлічаны на пяць гадоў. Аднак увосень завод-вытворца, ацаніўшы тэхнічны стан і запасы гаручага, працягнуў тэрмін эксплуатацыі яшчэ на два гады - да канца 2018-га. Беларускі спадарожнік па-ранейшаму застаецца найперш навуковым і іміджавым праектам. Ён ствараўся на дзяржаўныя грошы. І дзяржава на дадзены момант застаецца асноўным спажыўцом інфармацыі. Здымкі з беларускага спадарожніка выкарыстоўваюць упарадкавацелі, выратавальнікі, леснікі, пагранічнікі - усяго больш за два дзесяткі устаноў. Прычым уся гэтая інфармацыя перадаецца дзяржорганам бясплатна. Ho даходы ад праекту перавысілі выдаткі на 8 мільёнаў даляраў. [18]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларускі касмічны спадарожнік выйдзе на арбіту ў чэрвені (руск.) . АНТ. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  2. 2,0 2,1 Запуск беларускага спадарожніка запланаваны на першае паўгоддзе (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  3. Беларускі спадарожнік запусцілі з касмадрома Байканур (ВІДЭА) (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  4. 4,0 4,1 Працы па запуску беларускага касмічнага апарата плануецца завяршыць да канца 2011 года (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  5. Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі будзе запушчаны ў сакавіку-красавіку (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  6. Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі праходзіць апошні этап падрыхтоўкі да запуску (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  7. Беларусь пацвярджае гатовасць запуску спадарожніка ў 2011 годзе (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  8. Беларускі касмічны апарат будзе застрахаваны ў «Белдзяржстраху» на суму да Br20 млрд. (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  9. Наземная інфраструктура для працы беларускага спадарожніка практычна гатовая (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  10. Беларусь увойдзе ў лік касмічных дзяржаў з запускам спадарожніка - Тузікаў (руск.) . БЕЛТА. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  11. Запуск беларускага і расійскага спадарожнікаў пераносіўся з-за недапрацоўкі праграмнага забеспячэння (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  12. Беларускі спадарожнік выведуць на арбіту ў найбліжэйшыя месяцы (руск.) . АНТ. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 20 красавіка 2012.
  13. Беларускі касмічны апарат плануецца запусціць 22 ліпеня (руск.) . БЕЛТА (28 чэрвеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  14. Беларускі спадарожнік будзе запушчаны 22 ліпеня з Байканура ў кластары з пяці касмічных апаратаў (руск.) . БЕЛТА (17 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  15. Беларускі касмічны апарат будзе запушчаны 22 ліпеня ў 9 гадзін 41 хвіліну (руск.) . БЕЛТА (20 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  16. Першая інфармацыя са спадарожніка паступіла ў беларускі ЦКП (руск.) . БЕЛТА (22 ліпеня 2012 года). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 22 ліпеня 2012.
  17. Беларусь атрымала першыя касмічныя здымкі са свайго спадарожніка (руск.) . АНТ (29 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2012. Праверана 29 жніўня 2012.
  18. Первая пятилетка БКА: полет нормальный, хотя рынок так и не сложился

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]