Перайсці да зместу

Бенілюкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Бенілюкса
Бенілюкс

Бенілю́ксмытна-эканамічны саюз трох краін: Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга. Быў пачаткова аформлены ў 19431944 як мытны саюз, з 1958 ператвораны ў мытна-эканамічны.

Вышэйшы орган — кабінет міністраў, у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. Генеральны сакратарыят у Бруселі.

25 ліпеня 1921 года быў падпісаны дагавор, які засноўвае эканамічны саюз Бельгіі і Люксембурга. Ён з'яўляецца свайго роду папярэднікам Бенілюкса. 5 верасня 1944 года быў падпісаны дагавор, які засноўвае мытны саюз Бенілюкс. З-за падзей, звязаных з Другой сусветнай вайной, у сілу дагавор увайшоў у 1948 годзе, але існаваў нядоўга, бо 1 лістапада 1960 года набыў моц дагавор аб эканамічным саюзе Бенілюкс[1]. Сам дагавор быў падпісаны ў Гаазе 3 лютага 1958 года. Ён страціў сваю сілу ў 2010 годзе, калі пачаў дзейнічаць дагавор, падпісаны 17 ліпеня 2008 года. Яго галоўнымі мэтамі з'яўляюцца працяг і ўмацаванне супрацоўніцтва ў шырэйшым еўрапейскім кантэксце. Таксама была зменена і назва: эканамічны саюз Бенілюкс стаў проста саюз Бенілюкс для таго, каб падкрэсліць узрослы аб'ём супрацоўніцтва. У 1955 годзе быў створаны парламент Бенілюкса, які дзейнічае дагэтуль. У 1965 годзе быў падпісаны дагавор, які засноўвае Суд Бенілюкса. Ён набыў моц у 1975 годзе. Суд, у які ўваходзяць суддзі з Вярхоўных Судоў трох дзяржаў, павінен забяспечваць адзінае тлумачэнне агульных законаў. Ён размяшчаецца ў Бруселі.

Геаграфія, дэмаграфія і мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрландская і французская з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі Бенілюкса і яго інстытутаў. З агульнага насельніцтва 27,6 мільёнаў чалавек дзяржаў-членаў 22,6 мільёнаў (82 %) жывуць у Нідэрландах ці Фландрыі, дзе нідэрландская з'яўляецца дзяржаўнай мовай. У франкамоўнай Валоніі пражываюць 3,5 мільёнаў (12,5 %), у той час як большасць Брусельскага сталічнага рэгіёна (яго насельніцтва складае 3,8 %) размаўляе на французскай, хоць фармальна рэгіён лічыцца дзвюхмоўным. У Люксембургу (1,74 %) тры афіцыйныя мовы: французская, нямецкая і люксембургская (заходнегерманскі, сярэдненямецкі культурны дыялект, які адносіцца да мазельска-франкскіх). Разам з нямецкай супольнасцю Бельгіі гэта складае каля 2 % нямецкамоўных жыхароў.

Зноскі

  1. Бенілюкс — Эканамічны саюз у Заходняй Еўропе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2011. Праверана 30 жніўня 2011.